І вось, у той самы дзень прыйшлі паслугачы Ізаакавы і паведамілі яму пра студню, што выкапалі, кажучы: «Знайшлі мы ваду».
ВЫСЛОЎІ 2:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) калі шукаць яе будзеш, як грошы, ды адшукваць яе будзеш, як скарб, — Біблія (пераклад А.Бокуна) калі шукаць яе будзеш як срэбра, і прагнуць яе будзеш як багацьця, Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі будзеш шукаць яго, нібы срэбра, і знаходзіць яго, нібы скарб: |
І вось, у той самы дзень прыйшлі паслугачы Ізаакавы і паведамілі яму пра студню, што выкапалі, кажучы: «Знайшлі мы ваду».
Яны чакаюць смерці, а яна не прыходзіць, і, шукаючы, здабываюць яе больш рупліва, чым скарбы,
Страх Госпада чысты, трывае на векі вечныя, суды Госпада праўдзівыя і адначасова справядлівыя.
Валодаць мудрасцю — значна лепш, чым золатам; а набываць разважлівасць — больш каштоўна, чым срэбра.
Пачатак мудрасці: валодай мудрасцю і набывай разважлівасць ва ўсякай тваёй маёмасці.
[чалавек] самотны і другога не мае, ані сына, ані брата, а ўсё ж такі не перастае працаваць, і вочы яго не насычаюцца багаццем і не думае ён, кажучы: «Для каго я працую і пазбаўляю душу маю даброт?» У гэтым таксама марнасць і найгоршы занятак.
Падобнае Валадарства Нябеснае да скарба, схаванага ў зямлі, які ўтойвае чалавек, што знайшоў яго, і ў радасці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе тую зямлю.
І кожны, хто пакінуў дом, або братоў, або сясцёр, або бацьку, або маці, або жонку, або дзяцей, або зямлю дзеля імя Майго, у сто разоў болей атрымае і ўспадкаеміць жыццё вечнае.
Дык пахваліў гаспадар аканома нягоднага, што разумна зрабіў. Бо сыны гэтага веку разумнейшыя ў сваім родзе за сыноў святла.