Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 23:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

23 Купляй праўду і не прадавай; купляй мудрасць, і веды, і розум.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

23 Купляй праўду і не прадавай мудрасьці, настаўленьня і розуму.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

23 Купі ісьціну, і не прадавай мудрасьці і разумнага вучэньня.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 23:23
19 Крыжаваныя спасылкі  

Дзеля таго люблю я загады Твае больш за чыстае золата,


Лепш для мяне закон вуснаў Тваіх, чым тысячы золата і срэбра.


Прыпавесці Саламонавы. Мудры сын — радасць бацьку, а бязглузды сын — гора для маці сваёй.


Валодаць мудрасцю — значна лепш, чым золатам; а набываць разважлівасць — больш каштоўна, чым срэбра.


Дзеля чаго каштоўнасць у руцэ бязглуздага? Дзеля таго, каб набыць мудрасць, не хапае яму разважлівасці.


Сэрца разважлівае будзе валодаць ведамі, і вуха мудрых шукае ведаў.


Не ганьбуй насмешніка, каб ён не зненавідзеў цябе, ганьбуй мудрага — і будзе ён цябе любіць.


«Гэй! Усе сасмаглыя, прыходзьце да вады, і вы, хто не маеце срэбра, паспяшайце, купляйце і спажывайце: прыходзьце, купляйце, без срэбра і без аніякай платы віно і малако!


Падобнае Валадарства Нябеснае да скарба, схаванага ў зямлі, які ўтойвае чалавек, што знайшоў яго, і ў радасці ад гэтага ідзе і прадае ўсё, што мае, і купляе тую зямлю.


Ён, знайшоўшы адну каштоўную пэрліну, пайшоў, прадаў усё, што меў, і купіў яе.


Бо што за карысць чалавеку, калі ўвесь свет здабудзе, а душы сваёй шкоду ўчыніць? Або што чалавек дасць наўзамен за душу сваю?


У адным толькі запэўнівае мяне Дух Святы ва ўсіх гарадах, кажучы, што чакаюць мяне путы і гора.


Бо лічыў за большае багацце знявагі Хрыстовы, чым скарбы егіпецкія, бо глядзеў на ўзнагароду.


І тыя перамаглі яго дзякуючы Крыві Ягняці і словам свайго сведчання, і не шкадавалі жыцця свайго нават да смерці.


Раю табе купіць сабе ў Мяне золата, агнём ачышчанага, каб быў забяспечаны, і белую вопратку, каб апрануўся і каб не паказалася нікчэмнасць галізны тваёй, і масць, каб памазаў вочы свае і бачыў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы