ВЫСЛОЎІ 16:22 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Крыніца жыцця — вучонасць таго, хто валодае ёю; бязглуздасць — кара для бязглуздых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Розум — крыніца жыцьця для тых, хто мае яго, але настаўленьне неразумных — глупства. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Розум таму, хто мае яго, - крыніца жыцьця, а вучонасьць дурных - дурнота. |
Пакіньце іх: яны сляпыя правадыры сляпых; а калі сляпы сляпога наперадзе вядзе, дык абодва ўваляцца ў яму».
Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто слухае Маё слова ды верыць Таму, Хто Мяне паслаў, мае жыццё вечнае, ды не ідзе на суд, але ад смерці перайшоў да жыцця.
Дух ёсць Той, Хто ажыўляе, цела ж нічым не дапаможа. Словы, якія Я вам сказаў, ёсць Дух і жыццё.
Адказаў Яму Сімон Пётра: «Госпадзе, да каго ж мы пойдзем? Ты маеш словы жыцця вечнага;