Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 15:28 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

28 Розум справядлівага абдумвае, што адказаць; вусны бязбожнікаў зласловяць.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

28 Сэрца праведніка разважае пра адказ, а вусны бязбожнікаў вымаўляюць ліхоту.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

28 Сэрца праведнага абдумвае адказ, а вусны бязбожных вырыгаюць благое.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 15:28
17 Крыжаваныя спасылкі  

Яны вяртаюцца ўвечары, і брэшуць, як сабакі, і абягаюць наўкол горад.


У шматслоўнасці не будзе недахопу ў грахах, а той, хто ўтрымлівае вусны свае, — самы разважлівы.


Вусны справядлівага бачаць прыемнае, а вусны бязбожнікаў — дрэннае.


Кожны разумны чалавек дзейнічае з розумам; а неразумны выяўляе бязглуздасць.


Язык мудрых лье веды, вусны бязглуздых выкрыкваюць бязглуздасць.


Сэрца мудрага навучыць вусны яго і памножыць веды ў вуснах яго.


Бязглузды выяўляе ўвесь свой гнеў, а мудры ўціхамірвае яго.


Бачыў ты чалавека спрытнага ў размове? Неразумны будзе мець надзею больш за яго.


За вялікімі турботамі ідуць сны, і па многіх словах пазнаецца глупства.


Дзе ёсць шмат сноў, там многа марнасці і слоў незлічона; а ты бойся Бога!


Род змяіны! Як жа вы можаце добрае гаварыць, калі самі вы благія. Бо ад паўнаты сэрца і вусны гавораць.


Госпада Бога свяціце ў сэрцах вашых і будзьце заўсёды гатовы абараніцца перад кожным, хто патрабуе ад вас адказу аб той надзеі, якая прабывае ў вас,


Пыхліва і марна гаворачы, яны прывабліваюць да пажадлівасці цялеснай і распусты тых, хто ледзь уцёк ад жывучых у аблудзе;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы