Ізаак устрывожыўся надта і спытаўся: «Дык хто гэта быў, хто толькі што прынёс мне ўпаляваную дзічыну, і я еў яе перш, чым ты прыйшоў? І я дабраславіў яго, і ён будзе дабраславёны!»
БЫЦЦЁ 27:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Той сказаў: «Прыйшоў падступна брат твой і забраў тваё дабраславенне!» Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў той: «Брат твой прыйшоў падступна і ўзяў дабраславеньне тваё». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Але ён сказаў: брат твой прыйшоў з хітрынаю і ўзяў дабраславеньне маё. |
Ізаак устрывожыўся надта і спытаўся: «Дык хто гэта быў, хто толькі што прынёс мне ўпаляваную дзічыну, і я еў яе перш, чым ты прыйшоў? І я дабраславіў яго, і ён будзе дабраславёны!»
І сказаў ён цесцю свайму: «Што ты гэта мне зрабіў? Ці ж не за Ракель я служыў табе? Чаму ты мяне ашукаў?»
Такім чынам, паклічце ўсіх прарокаў Баала, і ўсіх, хто служыць яму, і ўсіх яго святароў да мяне; кожны мусіць прыйсці. Бо маю скласці вялікую ахвяру Баалу, хто не прыйдзе, не будзе жыць». А Егу рабіў гэта падступна, каб знішчыць усіх служыцеляў Баала.
Высцерагаюцца адзін аднаго, і брат да брата не мае даверу, бо кожны брат ашуквае, ды кожны прыяцель чыніць падступна,
Ці ж усе мы не маем аднаго Айца? Ці ж не стварыў нас адзін Бог? Дык чаму ж тады кожны з нас крывадушна чыніў адносна брата свайго, парушаючы запавет бацькоў нашых?
І мы гэты скарб захоўваем у гліняных пасудзінах, каб была велічнасць магутнасці Божай, ды не ад нас.
каб ніхто не ўзвышаўся і не крыўдзіў у справах брата свайго, бо Госпад ёсць мсціўцам за ўсё гэта, як мы вам ужо казалі і сведчылі.