Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




4 ЦАРСТВАЎ 10:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Такім чынам, паклічце ўсіх прарокаў Баала, і ўсіх, хто служыць яму, і ўсіх яго святароў да мяне; кожны мусіць прыйсці. Бо маю скласці вялікую ахвяру Баалу, хто не прыйдзе, не будзе жыць». А Егу рабіў гэта падступна, каб знішчыць усіх служыцеляў Баала.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 І цяпер паклічце да мяне ўсіх прарокаў Баала і ўсіх, хто служыць яму, і ўсіх сьвятароў ягоных. Кожны мусіць прыйсьці, бо [будзе] вялікая ахвяра Баалу. Хто ня прыйдзе, ня бу­дзе жыць». А Егу рабіў гэта падступна, каб вынішчыць усіх, хто служыць Баалу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Дык вось, паклічце да мяне ўсіх прарокаў Ваала, усіх службітоў ягоных і ўсіх сьвятароў ягоных, каб ніхто ня быў адсутны, бо ў мяне будзе вялікая ахвяра Ваалу. А кожны, хто ня зьявіцца, не застанецца жывы. Іуй рабіў гэта з хітрым намерам, каб зьнішчыць службітоў Ваала.

Глядзіце раздзел Копія




4 ЦАРСТВАЎ 10:19
11 Крыжаваныя спасылкі  

Дык склікаў цар Ізраэля прарокаў каля чатырохсот чалавек, і спытаўся ў іх: «Ці маю я ісці ваяваць у Рамот у Галаадзе, ці не?» Яны адказалі: «Ідзі, і Госпад аддасць яго ў рукі цара».


Аднак цяпер пашлі і збяры да мяне на гару Кармэль увесь Ізраэль, і чатырыста пяцьдзесят прарокаў Баала і чатырыста прарокаў Асэры, якія ядуць са стала Езабэлі».


Бо навучанне наша не з памылкі, ані з нячыстасці, ані з якога подступу,


Але баюся, каб, як змей звёў Еву сваёю хітрасцю, гэтак і вашы думкі не адвярнуліся ад прастаты і чысціні, якая ў Хрысце.


але мы стрымліваемся ад скрытых учынкаў сораму, не кідаемся ў хітрыкі ды не фальшуем слова Божага, але адкрытым вяшчэннем праўды прадстаўляем сябе перад Богам сумленню кожнага чалавека.


Хто ліслівіць падманна блізкаму, ставіць сіло на ногі яго.


Няўжо дзеля Бога вы гаворыце няпраўду і дзеля Яго прамаўляеце хітрыя словы?


І сабраў Егу ўвесь народ і сказаў яму: «Ахаб мала служыў Баалу, Егу будзе яму служыць болей.


І сказаў Элісей цару Ізраэля: «Што табе да мяне? Ідзі да прарокаў бацькі твайго і да прарокаў маці сваёй». І сказаў яму цар Ізраэля: «Ці ж не сабраў Госпад трох цароў гэтых, каб аддаць іх у рукі Мааба?»


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы