Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 27:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

34 Калі Эзаў пачуў словы бацькі, залямантаваў ён моцна і надзвычай горка і казаў бацьку: «Дай і мне дабраславенне, мой тата!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

34 Калі пачуў Эзаў словы бацькі свайго, закрычаў крыкам вялікім і надта горкім, і сказаў бацьку свайму: «Дабраславі мяне, таксама і мяне, ойча мой!»

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

34 Ісаў, выслухаўшы словы бацькі свайго, падняў гучны і вельмі горкі енк, і сказаў бацьку свайму: бацька мой! дабраславі і мяне.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 27:34
8 Крыжаваныя спасылкі  

Той сказаў: «Прыйшоў падступна брат твой і забраў тваё дабраславенне!»


Калі Мардахэй даведаўся пра ўсё, што здарылася, раздзёр адзенне сваё, апрануўся ў зрэбніцу, пасыпаючы попелам галаву. Ды на плошчы ў цэнтры горада галасіў моцна ды горка плакаў,


І вось, хай яны спажываюць плён свайго шляху, насычаюцца сваімі парадамі.


Бязглуздасць чалавека дае падножку крокам яго, і душою сваёю ён кіпіць супраць Госпада.


Бо ведаеце, што пасля, жадаючы ўспадкаеміць дабраславенне, быў адхілены, і не знайшоў месца навяртання, хоць і шукаў яго са слязамі.


загаласілі Давід і народ, які з ім быў, і плакалі яны, аж пакуль ім хапала слёз.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы