БЫЦЦЁ 10:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і Арадзія, Самарэя і Эматэя; і пасля таго рассеяліся народы хананеяў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя; а пасьля расьсеяліся плямёны Хананейскія. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Арвадэй, Цэмарэй і Хіматэй. Пазьней плямёны Ханаанскія расьсеяліся, |
І былі межы хананеяў, калі ісці ад Сідона ў напрамку Герара аж да Газы, пакуль не дойдзеш да Садома і Гаморы, і да Адамы і Себаіма, аж да Лесы.
А цар асірыйцаў перасяліў людзей з Бабілона, і з Куты, і з Авы, і з Эмата, і з Сэпарваіма, і пасяліў іх у гарадах Самарыі замест сыноў Ізраэля, яны прыйшлі ў Самарыю і абжыліся ў яе гарадах.
Бо так людзі з Бабілона зрабілі Сакот-Бэнота, а людзі з Куты зрабілі Нэргала, і людзі з Эмата — Ашыму;
Такім чынам, Абія размясціўся на гары Сэмараім, што на гары Эфраіма, і заявіў: «Слухайце, Ерабааме і ўвесь Ізраэль!
Ці ж і Каркаміс не такі, як Халан, а Арпад ці ж не такі, як Эмат? Ці ж і Дамаск не такі, як Самарыя?
Жыхары Сідона і Арадыя служылі табе веслярамі; мудрацы твае, Тыр, сталі для цябе маракамі.