ІСАІ 59:7 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ногі іх бягуць да ліхоты і скорыя да праліцця бязвіннай крыві; намеры іх — намеры збродныя, знішчэнне ды няшчасце на іх шляхах. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ногі іхнія бягуць да ліхоты і сьпяшаюцца, каб праліць кроў нявінную; думкі іхнія — думкі злачынныя, спусташэньне і загуба на дарогах іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ногі іхнія бягуць ад ліха, і яны сьпяшаюцца праліваць нявінную кроў; думкі іхнія - думкі бязбожныя; спусташэньне і пагібель на сьцежках іхніх. |
Сэрца маё над Маабам плача, бежанцы яго — аж да Сэгора, Эглатсэліцыі; дарогаю ўгору на Луіт з плачам узыходзяць ды на шляху ў Аранаім падымаюць лямант роспачы!
Бо неразумны гаворыць недарэчнасці, сэрца ж яго плануе ліхоту, каб дапусціцца бязбожнасці ды гаварыць блюзнерствы супраць Бога, ды каб душу таго, хто прагне, пакінуць пустой і адабраць пітво ў сасмаглага.
Хай бязбожны пакіне дарогу сваю, а нягоднік — намеры свае; і хай навернецца да Госпада, і Ён злітуецца над ім, і да Бога нашага, бо Ён шчодры на прабачэнне.
Рукі бо вашы сплямлены крывёю, а пальцы вашы — злачынствам, вусны вашы кажуць няпраўду, а язык ваш дапускаецца злачынства.
Не пачуецца больш у тваім краі пра гвалт, пра спусташэнні і загубу — у тваіх межах; і назавеш муры твае збаўленнем, а брамы твае — хвалою.
Увесь дзень працягваў Я рукі Мае да народа бунтоўнага, які ішоў па нядобрай дарозе ўслед за сваімі задумамі;
Я, вось, ведаючы дзейнасць іх і намеры іх, прыйду, каб сабраць усе народы і мовы; і прыйдуць і ўбачаць славу Маю.
так і Я выберу ім долю іх ліхую, і тое, чаго яны баяцца, напушчу на іх, бо Я клікаў — і не было каму адказаць, гаварыў — а не слухалі, і дапускаліся ліхоты на вачах Маіх, ды, што Мне не падабалася, выбралі».
Твае ж вочы і сэрца — толькі ўласнай карысці, праліцця нявіннай крыві, крыўды і гвалту.
І калі ўвайшлі яны ў сярэдзіну горада, пазабіваў іх Ізмаэль, сын Натаніі, і ўкінуў іх у яму, ён і людзі, якія былі з ім.
З прычыны грахоў яго прарокаў і ліхоты яго святароў, якія пасярод яго кроў справядлівых пралілі.
крыўдзіць беднага і ўбогага, рабуе, не аддае закладзенага, і падымае вочы свае на ідалаў, і дапускаецца агіднасці,
І сказаў Ён мне: «Злачыннасць дому Ізраэля і Юды занадта вялікая; і зямля напоўнілася крывёю, і горад напоўніўся несправядлівасцю. Кажуць бо яны: “Госпад пакінуў гэтую зямлю. Госпад не бачыць”.
Знік з зямлі богабаязны, і няма між людзьмі праўдзівага; усе без вынятку цікуюць на кроў, кожны ставіць сетку на брата свайго.
Тады Ірад, бачачы, што ён ашуканы магамі, раззлаваўся моцна і паслаў пазабіваць усіх дзяцей, што былі ў Бэтлехэме і ў яго ваколіцах ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, пра які выпытаў у магаў.
І бачыў я гэтую жанчыну п’янаю крывёй святых і крывёй мучанікаў Ісусавых. І здзівіўся, калі ўбачыў яе, вялікім здзіўленнем.