І пытаецца ў паслугача: «Што гэта за чалавек, які ідзе праз поле насустрач нам?» Ён сказаў ёй: «Сам гаспадар мой». Тады яна, хутка ўзяўшы вэлюм, прыкрылася.
ІСАІ 47:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вазьмі жорны і мялі муку, здымі вэлюм свой, прыпадымі сукенку, адкрый голені, перайдзі па вадзе! Біблія (пераклад А.Бокуна) Вазьмі жорны і мялі муку, і здымі вэлюм твой, падкашы сукенку, адкрый ногі, пераходзь праз рэкі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вазьмі жорны і мялі муку; здымі покрыва тваё, падбяры прыпол, адкрый галені, пераходзь цераз рэкі: |
І пытаецца ў паслугача: «Што гэта за чалавек, які ідзе праз поле насустрач нам?» Ён сказаў ёй: «Сам гаспадар мой». Тады яна, хутка ўзяўшы вэлюм, прыкрылася.
Таму Ханон узяў паслугачоў Давіда, і пагаліў, і абрэзаў тунікі іх ад клубоў да пятаў, і адпусціў іх.
і памрэ ўсё першароднае ў зямлі Егіпецкай, ад першароднага сына фараона, які сядзіць на сваім пасадзе, і да першароднага нявольніцы, якая працуе пры жорнах, і ўсё першароднае жывёлы.
і зачыняць дзверы на вуліцу, калі змоўкне гук жорнаў, і будуць падымацца на голас птушкі, і спыняцца ўсе дочкі спеваў;
так цар асірыйцаў павядзе палонных з Егіпта і бежанцаў з Этыёпіі: маладых і старых, голых і босых, і з голымі сцёгнамі — на ганьбу Егіпта.
А будзе: замест паху — смурод, замест пояса — вяроўка, замест прычасанага чуба — лысіна, замест багатай вопраткі — цесны мяшок, замест красы — выпаленая пляма».
Аслупянейце, пустыя; бойцеся, здавераныя ў сабе! Распраніцеся і станьце голымі, аперазайце клубы вашы.
А калі ты скажаш у сэрцы сваім: «Чаму гэта ўсё напаткала мяне?» — Дзеля многіх правін тваіх былі адкрытыя полы адзення твайго і аголены ступні твае.
За гэта і Я раскрыю полы адзення твайго аж да твару твайго, ды выявіцца ганьба твая,
І забяру Я ад іх голас радасці і голас весялосці, голас жаніха і голас нявесты, голас жорнаў і святло лямпы,
І будуць служыць яму ўсе народы, і сыну яго, і сыну яго сына, пакуль не прыйдзе час таксама і на саму яго зямлю; і будуць служыць яму вялікія народы і вялікія цары.
Каб часам не агаліў яе цалкам, ды не паставіў яе, як у дзень нараджэння яе, ды не зрабіў яе падобнаю да пустыні, ды не ўчыніў яе сухою зямлёй, ды не забіў яе смагаю.
І перасяляйцеся, жыхаркі Сафіра, зганьбаваныя; не выйдуць і жыхаркі Саанана. Плач у Бэтэзэлі не дасць вам застацца на тым месцы.
Кожная ж жанчына, калі моліцца або праракуе з ненакрытай галавой, ганьбіць сваю галаву, бо гэта тое самае, быццам яна паголена.
Калі схапілі яго філістынцы, зараз жа выкалалі яны яму вочы і завялі ў Газу, дзе прымусілі яны яго, закутага ў два ланцугі медныя і замкнёнага ў вязніцы, малоць зерне.