Абцяжарвае душу маю жыццё маё, распачну я прамову маю супраць сябе і буду гаварыць у горычы душы маёй!
ЁВА 6:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вы будуеце прамову толькі дзеля наракання, але словы вашыя безнадзейныя — на вецер. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вы прыдумляеце словы на абвінавачваньне, але на вецер пускаеце словы вашыя. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вы прыдумваеце казані дзеля выкрыцьця? На вецер пускаеце словы вашыя. |
Абцяжарвае душу маю жыццё маё, распачну я прамову маю супраць сябе і буду гаварыць у горычы душы маёй!
«Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя і ці напоўніць жывот свой гарачым ветрам?
Ці ж будзе канец пустым словам, або што так раздражняе цябе, што ты [так] адказваеш?
Той адказаў ёй: «Ты гаварыла, як адна з неразумных жанчын. Калі мы прынялі добрае з рукі Бога, то як жа нам не прыняць злога?» Ва ўсім гэтым не зграшыў Ёў вуснамі сваімі.
Хто той, што хавае параду нямудрую? Вось чаму я гаварыў неразумна, дый пра дзівосныя рэчы, якія перавышалі веданне маё.
Пасля таго як сказаў Госпад гэтыя словы Ёву, Ён сказаў Эліфазу Тэманіту: «Узгарэўся гнеў мой на цябе і на двух тваіх прыяцеляў, бо не гаварылі вы перада Мною праўдзіва, як паслугач Мой, Ёў.
Чаму вы аддаляецеся ад слоў праўды? Бо няма між вамі нікога, хто б мог дакараць мяне.
Бо стрэлы Усемагутнага ўва мне, і атруту іх п’е дух мой, і страхі Божыя ваююць супраць мяне.
Эфраім пасе вецер і ганяецца за хвалямі: увесь дзень множыць лгарства і гвалт, заключае прымірэнне з Асірыяй і дастаўляе аліву ў Егіпет.
каб не былі мы ўжо хісткімі дзецьмі, што хістаюцца і зацягваюцца ўсякім ветрам навукі па хітрыні людзей, па хітраму подступу спакушэння.