Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЁВА 6:26 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

26 Вы прыдумваеце казані дзеля выкрыцьця? На вецер пускаеце словы вашыя.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

26 Вы прыдумляеце словы на абвінавачваньне, але на вецер пускаеце словы вашыя.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

26 Вы будуеце прамову толькі дзеля наракання, але словы вашыя безнадзейныя — на вецер.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 6:26
19 Крыжаваныя спасылкі  

ці доўга ты будзеш гаварыць так? - словы вуснаў тваіх бурны вецер!


каб мы ня былі больш недаросткамі, якіх хістаюць і захапляюць усякія вятры навукі, каб падманам людзкім, штукарскай хітрынай увесьці ў змусту.


бо паводле слоў сваіх апраўдаешся, і паводле слоў сваіх асудзішся.


Яфрэм пасьвіць вецер і ганяецца за ўсходнім ветрам, кожны дзень памнажае ілжу і спусташэньні; заключаюць яны саюз з Асурам, і ў Егіпет вывозіцца алей.


І было пасьля таго, як Гасподзь сказаў словы тыя Ёву, сказаў Гасподзь Эліфазу Тэманіцяніну: гарыць гнеў Мой на цябе і на двух сяброў тваіх за тое, што вы гаварылі пра Мяне ня так правільна, як раб Мой Ёў.


Хто гэты, што запамрочвае Наканаваньне, нічога не разумеючы? - Так, я казаў пра тое, чаго не разумеў, пра дзеі дзівосныя для мяне, якіх я ня ведаў.


закапай іх усіх у зямлю і твары іхнія накрый цемраю.


Упрыгож сябе велічнасьцю і славаю, апраніся ў бляск і велікапышнасьць;


хто гэты, які азмрочвае наканаванае словамі бяз сэнсу?


Абрыдла душы маёй жыцьцё маё: аддамся журбоце маёй; гаварыцьму ў гароце душы маёй.


О, калі б узычыў Бог зламаць мяне, працягнуў руку і пабіў мяне!


Бо стрэлы Ўсемагутнага ўва мне; яд іх п'е дух мой; жудасьці Божыя паўсталі супроць мяне.


Але ён сказаў ёй: ты гаворыш, як неразумная. Няўжо добрае мы будзем прымаць ад Бога, а благога ня будзем прымаць? Ва ўсім гэтым не зграшыў Ёў вуснамі сваімі.


Якія моцныя словы праўды! Але што даказваюць выкрываньні вашыя?


ці будзе мудры адказваць веданьнем пустым і напаўняць чэрава сваё ветрам палючым,


Ці будзе канец ветраным словам? і што схіліла цябе так адказваць?


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы