Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 42:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 Хто той, што хавае параду нямудрую? Вось чаму я гаварыў неразумна, дый пра дзівосныя рэчы, якія перавышалі веданне маё.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 Хто той, які хавае параду бяз веданьня? Сапраўды, я гаварыў, і не разумеў. Гэта рэчы, цудоўнейшыя за мяне, і я ня ведаю іх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 Хто гэты, што запамрочвае Наканаваньне, нічога не разумеючы? - Так, я казаў пра тое, чаго не разумеў, пра дзеі дзівосныя для мяне, якіх я ня ведаў.

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 42:3
9 Крыжаваныя спасылкі  

Хіба заўважыш ты сляды Божыя і хіба спасцігнеш дасканала Усемагутнага?


Даўжэйшая за зямлю мерка Яго і шырэйшая за мора.


Вось, усё гэта бачыла маё вока і чула маё вуха, і зразумеў я ўсё.


«Хто гэта, што неразумнымі словамі зацямняе задуму?


Які чыніць вялікае, і недаследнае, і дзівоснае без ліку;


Песня ўзыходжання. Госпадзе, не ўзвышаецца сэрца маё ў пыху і не ганарыстыя вочы мае, не ганяюся я за вялікім ані за дзівосным для мяне.


Вельмі дзівосным сталася Тваё веданне адносна мяне, узнёслае, і не спасцігну яго.


Шчасны чалавек, які спадзяванне сваё ўсклаў на Госпада і не зважае на ганарыстых ды тых, што схіляюцца да маны.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы