Ці ж можна падумаць, што Бог сапраўды будзе прабываць на зямлі? Бо калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць ахапіць Цябе, што ж тады гэты дом, які Я пабудаваў!
ЁВА 36:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось жа, Бог вялікі і пераўзыходзіць веданне наша; лік гадоў Яго невызначальны. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вось, Бог вялікі і перавышае веданьне нашае; лік гадоў Ягоных — неаблічальны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вось, Бог вялікі, і мы ня можам спазнаць Яго; лік гадоў Ягоных недасьледны. |
Ці ж можна падумаць, што Бог сапраўды будзе прабываць на зямлі? Бо калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць ахапіць Цябе, што ж тады гэты дом, які Я пабудаваў!
Вось такія межы шляхоў Яго; і, паколькі мы чулі хіба што малую кроплю слоў Яго, то хто змог бы адчуваць грымоты велічы Яго?»
Спасцігнуць Усемагутнага мы не можам: Ён магутны ў сіле; і ўсё ж такі і суд, і вялікую справядлівасць не прыціскае.
Перш чым паўсталі горы і нарадзілася зямля і сусвет, і спакон вякоў, і на век Ты — Бог.
Цяпер мы бачым быццам праз мутнае шкло, не выразна, а тады тварам у твар. Цяпер пазнаю часткова, а тады пазнаю так, як я сам пазнаны.
і, як шаты, скруціш іх, і яны пераменяцца. А Ты Той самы, і гады Твае не скончацца».
Няхай для вас, умілаваныя, не будзе таямніцай тое, што адзін дзень у Госпада як тысяча гадоў і тысяча гадоў – як адзін дзень.