Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




2 ПЯТРА 3:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

8 Няхай для вас, умілаваныя, не будзе таямніцай тое, што адзін дзень у Госпада як тысяча гадоў і тысяча гадоў – як адзін дзень.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

8 І тое ня можа быць утоена ад вас, улюбёныя, што ў Госпада адзін дзень — як тысяча гадоў, і тысяча гадоў — як адзін дзень.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

8 Адно тое не павінна быць схавана ад вас, любасныя, што ў Госпада адзін дзень, як тысяча год, і тысяча год, як адзін дзень.

Глядзіце раздзел Копія




2 ПЯТРА 3:8
5 Крыжаваныя спасылкі  

Бо тысяча гадоў перад вачамі Тваімі, як учарашні дзень, які прамінуў, і начная варта.


Не хачу, браты, каб вы не ведалі гэтай таямніцы, каб вы не мудравалі залішне, бо слепата закранула Ізраэля толькі часткова, пакуль увойдзе паўната паганаў.


Не хачу, браты, каб вы не ведалі, што нашы бацькі ўсе былі пад хмараю, і ўсе перайшлі праз мора,


Не хачу, браты, каб вы не ведалі пра духоўныя дары.


Умілаваныя, гэта ўжо другі ліст пішу да вас; у іх стараюся ажывіць ваш чысты розум напамінам,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы