ЁВА 36:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А калі не паслухаюцца, то пройдуць праз раку смерці і загінуць у безразважнасці. Біблія (пераклад А.Бокуна) А калі не паслухаюцца, тады загінуць ад дзіды і памруць з нястачы веданьня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) калі ж не паслухаюцца, дык загінуць ад стралы і памруць у неразумстве. |
А бязбожнікі складаць будуць гнеў Божы ў сваім сэрцы і не прызавуць Яго, калі будуць скаваныя.
Ці не выдаляецца ад іх і маёмасць іх, што засталася? Яны памруць, ды не з мудрасцю”.
А калі не захочаце і Мяне давядзеце да гневу, вынішчыць вас меч, бо так сказалі вусны Гопада!»
Адзін аднаму не замінае, кожны ідзе сваім шляхам; яны прарываюцца праз стрэлы, і гэта ім не шкодзіць.