каб паказаў Ён табе таямніцы мудрасці і патаемныя рады Яго, — ты б зразумеў, што многа менш Ён патрабуе ад цябе, чым заслугоўвае правіннасць твая.
ЁВА 15:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Твая сапсаванасць вучыць твае вусны, і ты карыстаешся мовай хітруноў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Вусны твае гавораць паводле сапсутасьці тваёй, і ты карыстаешся мовай хітруноў. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бязбожнасьць твая так наладзіла вусны твае, і ты выбраў мову падступных. |
каб паказаў Ён табе таямніцы мудрасці і патаемныя рады Яго, — ты б зразумеў, што многа менш Ён патрабуе ад цябе, чым заслугоўвае правіннасць твая.
Спакойныя палаткі рабаўнікоў і бяспечныя для тых, што гнявяць Бога, быццам Бог вядзе іх за руку.
І тыя тры чалавекі перасталі адказваць Ёву, бо ён выглядаў справядлівым у вачах сваіх.
Тады ўзгарэўся гневам Элію, сын Барахэля Бузіта, з роду Рамы. І загневаўся ён на Ёва, бо той казаў перад Богам, што ён справядлівы.
Язык іх, як страла, якая раніць, вуснамі сваімі прамаўляе ён ашуканства; адзін аднаму жадае супакою, а патаемна ставіць пастку на яго.
Добры чалавек дабывае з добрай скарбонкі сэрца свайго дабро, а благі чалавек з ліхой скарбонкі сэрца свайго дабывае ліхоцце: бо ад перапоўненасці сэрца гавораць яго вусны.
Калі сярод вас хто думае, што ён пабожны, а не трымае языка свайго, ашукваючы сэрца сваё, таго пабожнасць пустая.