Ці ж можна паверыць, што Бог будзе жыць на зямлі разам з людзьмі? Калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць Цябе ахапіць, то тым болей дом гэты, які я пабудаваў!
ЁВА 11:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ён вышэй за неба, і што ты зробіш? Ён глыбей за пекла, і што ты спасцігнеш? Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Ён — вышэйшы за неба, і што ты зробіш? Ён — глыбейшы за пекла, і як ты нешта будзеш ведаць? Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ён вышэйшы за нябёсы, - што можаш зрабіць? глыбейшы за апраметную, - што можаш даведацца? |
Ці ж можна паверыць, што Бог будзе жыць на зямлі разам з людзьмі? Калі неба і нябёсы нябёсаў не могуць Цябе ахапіць, то тым болей дом гэты, які я пабудаваў!
Спасцігнуць Усемагутнага мы не можам: Ён магутны ў сіле; і ўсё ж такі і суд, і вялікую справядлівасць не прыціскае.
Бо, наколькі ўзвышаецца неба над зямлёю, настолькі перавышае міласэрнасць Яго страх Яго.
хай славяць імя Госпада, бо ўзвысілася імя аднаго Яго. Веліч Яго вышэй за неба і зямлю,
Хто ўзыходзіць на неба і сыходзіць? Хто збірае вецер у руках сваіх? Хто сабраў воды, быццам у вопратку? Хто паставіў усе межы зямлі? Якое імя Яго і якое імя Яго сына, ці ведаеш ты?
Бо як нябёсы высока над зямлёю, так высока дарогі Мае над дарогамі вашымі і намеры Мае — над намерамі вашымі.
Хоць бы сышлі яны ў апраметную, адтуль выведзе іх Мая рука; а калі б падняліся аж у неба, адтуль сцягну іх.