ЛЯВІТ 19:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Не прыгнятай бліжняга твайго і ня крыўдзі яго. І няхай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ня крыўдзі блізкага твайго і не рабуй. Плата найміту не павінна заставацца ў цябе да раніцы. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не нагаворвай на блізкага твайго і не чыні яму рабунку. І хай не застаецца ў цябе плата найміта аж да раніцы. |
Калі разьдзіраючы, разьдзярэ яе [дзікі зьвер], тады як сьведчаньне прынясе разьдзёртае, і ня будзе плаціць.
А калі гаспадар ейны быў пры ёй, тады ня будзе плаціць. Калі яна нанята была [за грошы], тады атрымае цану найму.
А прыхадня ня будзеш крыўдзіць, і ня будзеш уціскаць яго, бо вы самі былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай.
Калі хто дасьць бліжняму свайму срэбра альбо рэчы на захаваньне, і яны будуць украдзеныя з дому таго чалавека, калі будзе знойдзены злодзей, няхай заплаціць падвойна.
Не кажы бліжняму твайму: «Ідзі сабе і прыйдзі зноў, заўтра дам табе», калі маеш гэта пры сабе.
Гора таму, хто будуе дом свой на няправеднасьці, і сьвятліцы свае — на судзе несправядлівым, бліжняму свайму кажа працаваць задарма, і заробку ягонага не аддае яму.
Гэта кажа ГОСПАД. Чыніце суд і праведнасьць, вызваляйце прыгнечанага з рукі крыўдзіцеля, і чужынца, сірату і ўдаву не прыгнятайце. Не рабіце гвалту і крыві нявіннай не пралівайце ў месцы гэтым.
ня крыўдзіць нікога, вяртае даўжніку заклад ягоны, рабункам не рабуе, дае хлеб галоднаму і голага апранае вопраткай,
Прыймаюць падарункі ў цябе, каб праліваць кроў, ты бярэш адсоткі і ліхву, рабуеш і ўціскаеш бліжняга свайго, а пра Мяне забываешся, кажа Госпад ГОСПАД.
Народ зямлі гэтай уціскаюць уціскам і рабуюць рабункам, крыўдзяць убогага і беднага, і прыхадня прыгнятаюць беззаконна.
Калі што будзеш прадаваць бліжняму свайму або купляць з рукі бліжняга свайго, ня крыўдзіце адзін аднаго.
або калі знайшоў ён згубленую рэч і запярэчыў гэтаму, або што фальшыва сьведчыў адносна якой рэчы, праз якую чалавек можа саграшыць,
І Я прыйду да вас на суд, і буду хутка сьведчыць супраць чараўнікоў і супраць чужаложнікаў, супраць тых, хто прысягае хлусьліва, і супраць тых, хто ўціскае ў плаце найміта, удаву і сірату, супраць тых, хто адпіхвае прыхадня і не баіцца Мяне, кажа ГОСПАД Магуцьцяў.
А як надыйшоў вечар, кажа гаспадар вінаградніку наглядчыку свайму: “Пакліч работнікаў і аддай ім плату, пачаўшы з апошніх да першых”.
Ведаеш прыказаньні: “Не чужалож”, “Не забівай”, “Не крадзі”, “Ня сьведчы фальшыва”, “Не рабі крыўды”, “Шануй бацьку твайго і маці”».
каб не вывышаліся і не ашуквалі ў справах брата свайго, таму што Госпад — мсьціўца за ўсё гэтае, як і раней мы гаварылі вам і сьведчылі.
Бо Пісаньне кажа: «Не закелзай вала, які малоціць», і: «Работнік варты нагароды сваёй».
Вось плата, якой вы пазбавілі работнікаў, што пажалі палі вашыя, кліча, і лямант жняцоў дайшоў да вушэй Госпада Магуцьцяў.