Ці я цешыўся з падзеньня таго, хто ненавідзеў мяне, і ці радаваўся, што яго напаткала няшчасьце?
ВЫСЛОЎІ 17:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто насьміхаецца з беднага, той зьневажае Творцу ягонага, і хто цешыцца з няшчасьця, не пазьбегне пакараньня. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Хто ганіць убогага, той ганіць Госпада ягонага; хто радуецца няшчасьцю, той не застаецца без пакараньня. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хто адцураецца беднага — упікае яго Творцу; а хто цешыцца з пагібелі іншага — не будзе беспакараны. |
Ці я цешыўся з падзеньня таго, хто ненавідзеў мяне, і ці радаваўся, што яго напаткала няшчасьце?
Хто цураецца бліжняга свайго, той грашыць, а хто літуецца над бедным, той шчасьлівы.
Хто прыгнятае ўбогага, той зьневажае Творцу ягонага, але шануе Яго той, хто літуецца над бедным.
Агіда для ГОСПАДА кожны пыхлівы сэрцам, можна паручыцца, ён не застанецца непакараным.
Але я не ўцякаў, каб быць пастырам у Цябе і ня прагнуў дня зьнішчэньня. Ты ведаеш, тое, што выходзіла з вуснаў маіх, было перад абліччам Тваім.
І скажаш сынам Амона: “Слухайце слова Госпада ГОСПАДА. Гэта кажа Госпад ГОСПАД. За тое, што ты казаў “Ага!” на сьвятыню Маю, бо яна апаганена, і на зямлю Ізраіля, бо яна спустошана, і на дом Юды, бо ён пайшоў у няволю,
За ліхадзейства супраць брата твайго Якуба пакрые цябе сорам, і ты будзеш зьнічшаны на вякі.
Бо як вы пілі на гары Маёй сьвятой, так будуць піць заўсёды ўсе народы. І будуць піць, і будуць хлябтаць; і стануцца яны, нібы іх не было.
А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?