Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 17:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 Хто ганіць убогага, той ганіць Госпада ягонага; хто радуецца няшчасьцю, той не застаецца без пакараньня.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 Хто насьміхаецца з беднага, той зьневажае Творцу ягонага, і хто цешыцца з няшчасьця, не пазьбегне пакараньня.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 Хто адцураецца беднага — упікае яго Творцу; а хто цешыцца з пагібелі іншага — не будзе беспакараны.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 17:5
13 Крыжаваныя спасылкі  

Хто ўціскае беднага, той ганіць Творцу яго; а хто шануе Яго, той творыць дабро беднаму.


А хто мае дастатак на сьвеце, але, бачачы брата свайго ў нястачы, зачыняе ад яго сэрца сваё, - як застаецца ў тым любоў Божая?


Агіднае Госпаду сэрца пыхліўца; можна паручыцца, што ён не застанецца без пакараньня.


Ці радаваўся я пагібелі ворага майго і ці трыумфаваў, калі няшчасьце напаткала яго?


Хто пагарджае блізкім сваім, той грэшыць; а мілажальны да бедных, той шчасны.


Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.


Я не сьпяшаўся быць пастырам у Цябе і не хацеў бядотнага дня, Ты гэта ведаеш; што выйшла з вуснаў маіх - адкрыта перад абліччам Тваім.


Бо як вы пілі на сьвятой гары Маёй, так усе народы заўсёды піцьмуць, будуць піць, праглынуць і будуць - як бы іх ня было.


і скажы сынам Амонавым: слухайце слова Госпада Бога: за тое, што ты пра сьвятыню Маю гаворыш: ага! ага! бо яно паганьбена, - і пра зямлю Ізраілевую, бо яна спустошана, і пра дом Юдаў, бо яны пайшлі ў палон,


За ўціск брата твайго, Якава, пакрые цябе сорам, і ты зьнішчаны будзеш назаўсёды.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы