ВЫСЛОЎІ 14:6 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Насьмешнік шукае мудрасьці, і яе няма, але веданьне лёгкае для разумнага. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Распусны шукае мудрасьці і не знаходзіць; а разумны лёгка набывае веды. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Насмешнік шукае мудрасці і не знаходзіць, а для разважлівых веды даступныя. |
Ці бачыў ты чалавека, мудрага ў вачах сваіх? На дурня большая надзея, чым на такога.
[Зьвяртайцеся] да Закону і да сьведчаньня! Калі яны ня будуць казаць паводле слова гэтага, няма для іх [сьвятла] зараніцы.
Мудрыя будуць асаромлены, спалоханы і злоўлены. Вось, яны адкінулі слова ГОСПАДА, навошта ім мудрасьць?
А калі хто думае, што ён нешта ведае, той яшчэ нічога не разумее, як трэба разумець.
Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.