ВЫСЛОЎІ 1:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Слухай, сыне мой, настаўленьне бацькі твайго, і не адкідай запавету маці тваёй: Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыне мой, слухай перасцярогі бацькі свайго і не адхіляй запавету маці сваёй, |
Слухай бацьку твайго, які нарадзіў цябе, і не цурайся маці тваёй, калі яна састарэе.
Сыне мой, не забывайся настаўленьня майго, і няхай сэрца тваё захоўвае прыказаньні мае,
Вока, якое зьдзекуецца з бацькі і пагарджае паслухмянасьцю маці, выдзяўбуць груганы над ракою і зьядуць арляняты.
Ня слухаў я голасу настаўнікаў маіх, і не прыхіляў я вуха майго да тых, што вучылі мяне.
І мы паслухаліся голасу Ёнадава, сына Рэхава, бацькі нашага, у-ва ўсім, што ён загадаў нам, каб мы ня пілі віна ўсе дні нашыя, мы, жонкі нашыя, сыны нашыя і дочкі нашыя,
Няхай кожны баіцца маці сваю і бацьку свайго. І захоўвайце суботы Мае. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
І вось, прынесьлі да Яго спараліжаванага, які ляжаў на ложку. І, бачачы веру іх, Ісус сказаў спараліжаванаму: «Будзь пэўным, дзіця! Адпускаюцца табе грахі твае».
Ісус жа, павярнуўшыся і ўбачыўшы яе, сказаў: «Будзь пэўная, дачка! Вера твая збавіла цябе». І жанчына ў тую ж гадзіну паздаравела.
прыводзячы на памяць некрывадушную веру тваю, якая раней жыла ў бабулі тваёй Ляідзе і ў маці тваёй Эўніцы, і я перакананы, што і ў табе.
Калі саграшыць чалавек супраць чалавека, судзьдзёю яму можа быць Бог. Але калі супраць ГОСПАДА саграшыць чалавек, хто заступіцца за яго?» Але яны ня слухалі перасьцярогі бацькі свайго, бо ГОСПАД вырашыў аддаць іх на сьмерць.