І сказаў Хушай: «Ты ведаеш бацьку твайго і людзей ягоных, што яны волаты і маюць горыч у душы, як мядзьведзіца ў полі, пазбаўленая дзяцей. А бацька твой — ваяр, і ён ня сьпіць з людзьмі сваімі.
ЁВА 21:25 - Біблія (пераклад А.Бокуна) А іншы памірае ў горычы душы і ня цешыўся дабром. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А другі памірае з душою засмучанаю, не зазнаўшы дабра. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А іншы памірае ў горычы душы, без аніякага набытку; |
І сказаў Хушай: «Ты ведаеш бацьку твайго і людзей ягоных, што яны волаты і маюць горыч у душы, як мядзьведзіца ў полі, пазбаўленая дзяцей. А бацька твой — ваяр, і ён ня сьпіць з людзьмі сваімі.
А яна сказала: «Як жывы ГОСПАД, Бог твой, я ня маю сьпечанага [хлеба], толькі жменю мукі ў збане і крыху алею ў гляку. І вось, я назьбіраю крыху дроваў, і пайду, і прыгатую сабе і сыну майму [пасілак], і мы зьямо, і памром».
Калі будзе напаўняць жывот свой, Бог спашле на яго ярасьць гневу Свайго, і вылье на яго кару Сваю.
Таму не шкадую я вуснаў маіх, і буду гаварыць у трывозе духа майго, буду жаліцца ў горычы душы маёй.
Чалавек, якому Бог дае багацьце, і маёмасьць, і славу, і няма ніякай нястачы для душы ягонай ні ў чым, чаго не пажадаў бы ён, і не дае яму Бог улады, каб спажыць гэта, але чужы чалавек спажывае тое. Гэта марнасьць і ліхая немач.
«Сыне чалавечы, хлеб твой будзеш есьці з трывогаю і ваду тваю будзеш піць з непакоем і страхам,