Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЁВА 21:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

25 А другі памірае з душою засмучанаю, не зазнаўшы дабра.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

25 А іншы памірае ў горычы душы і ня цешыўся дабром.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

25 А іншы памірае ў горычы душы, без аніякага набытку;

Глядзіце раздзел Копія




ЁВА 21:25
14 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў далей Хусій: ты ведаеш твайго бацьку і людзей ягоных; яны адважныя і моцна раздражнёныя, як мядзьведзіха ў полі, у якой адабралі дзяцей, і бацька твой - чалавек ваяўнічы; ён ня спыніцца начаваць з народам.


Яна сказала: жывы Гасподзь Бог твой! у мяне нічога няма печанага, а толькі ёсьць прыгаршчы мукі ў кадушцы і крыху алею ў збанку; і вось, я зьбяру палена-другое дроў, і пайду, і прыгатую гэта сабе і сыну майму; зьямо гэта і памром.


Абрыдла душы маёй жыцьцё маё: аддамся журбоце маёй; гаварыцьму ў гароце душы маёй.


Калі будзе чым напоўніць нутробу ягоную, Ён пашле на яго лютасьць гневу Свайго і здожджыць на яго хваробы ў плоці ягонай.


нутроба ягоная поўная тлушчу, і косткі ягоныя напоены мозакам.


І яны разам будуць ляжаць у пыле, і чэрві пакрыюць іх.


Навошта дадзена пакутніку сьвятло і жыцьцё засмучаным душою,


Ня буду ж я стрымліваць вуснаў маіх; буду гаварыць у сьцісласьці духу майго; буду скардзіцца ў бядоце душы маёй.


не дае мне перавесьці дух, а перапаўняе мяне гаротамі.


Сэрца ведае горыч сваю, і чужынец ня дзеліць радасьці ягонай.


Бог дае чалавеку багацьце, і маёмасьць, і славу, і душы ягонай ніякай нястачы няма ані ў чым, чаго зажадае; ды ня даў яму Бог карыстацца з таго, а чужы чалавек спажывае: гэта - марнасьць і ліхая нядоля!


сыне чалавечы! хлеб твой еж з трапятаньнем, і ваду тваю пі з дрыжаньнем і смуткам.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы