ЁВА 12:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Сапраўды, вы — толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасьць вашая. Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ўжо ж такі, толькі вы людзі, і з вамі памрэ мудрасьць! Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Сапраўды: вы толькі людзі, і з вамі памрэ мудрасць. |
«Ці ж таму, хто шмат гаворыць, нельга адказаць, або ці чалавек гаваркі апраўдаецца?
і адкрыў табе таямніцы мудрасьці, што вышэй за ўсякае разуменьне! І ты даведаешся, што Бог забыўся пра беззаконьні твае.
«Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя, і ці напоўніць жывот свой ветрам палючым?
Дык апамятайцеся ўсе вы, і прыходзьце, але я не знаходжу між вамі нікога разумнага.
Мы дурныя дзеля Хрыста, а вы мудрыя ў Хрысьце; мы — слабыя, а вы — дужыя; вы — слаўныя, а мы — без пашаны.
На сорам вам кажу: няўжо няма між вамі ніводнага мудрага, які можа рассудзіць між братамі сваімі?