ЁВА 11:13 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі ты ўмацуеш сэрца тваё і да Яго ўзьнясеш рукі твае, Біблія (пераклад В. Сёмухі) Калі ты ўправіш сэрца сваё і працягнеш да Яго рукі твае, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты ж, калі сэрца сваё ўмацуеш і да Яго ўзнімеш свае рукі, |
Аднак і рэч добрая знойдзена ў табе, бо ты зьнішчыў Астартаў у зямлі гэтай і падрыхтаваў сэрца сваё шукаць Бога».
Калі навернешся да Усемагутнага, адновішся і адкінеш злачыннасьць ад намёту твайго,
Утаймуй зьвера ў чароце, статак быкоў сярод цялятаў народаў, якія падаюць [ніцма перад] кавалкамі срэбра; расьцяруш народы, якія жадаюць вайны!
і ня будуць падобныя да бацькоў сваіх, пакаленьня бунтаўнікоў і непакорных, пакаленьня, якое нетрывалае ў сэрцы сваім і дух іхні няверны Богу.
Ты аддаліў ад мяне знаёмых маіх, Ты зрабіў мяне агідным для іх; я зьвязаны і выйсьці не магу.
I сказаў яму Майсей: «Як толькі выйду з гораду, выцягну далоні свае да ГОСПАДА; грымоты спыняцца і граду больш ня будзе, каб ты ведаў, што ГОСПАДАВА зямля.
Слуга ж той, які ведаў волю пана свайго, і ня быў гатовы, і не рабіў паводле волі ягонай, будзе моцна біты,
І сказаў Самуэль усяму дому Ізраіля: «Калі хочаце навярнуцца ўсім сэрцам да ГОСПАДА, выкіньце спасярод сябе ўсіх багоў чужых і Астарту, і прыхіліце сэрцы свае да ГОСПАДА, і служыце Яму аднаму, і Ён выратуе вас з рук Філістынцаў».