Задумайся: Бог прагне кіраваць тваім жыццём і тваёй сям'ёй. Ён хоча не толькі каб ты аддаў Яму нейкія часткі свайго жыцця, але каб ты ўсё, што маеш, паклаў у Яго рукі. Калі ты зразумееш, што Бог даў табе сям'ю, дом і гады, якія ты пражыў на гэтай зямлі, ты не будзеш супраціўляцца Яму, калі Ён папросіць у цябе што-небудзь.
Яго ласка падтрымлівала цябе, і гарантыя стабільнага і благаслаўлёнага дома заключаецца ў тым, каб не адыходзіць ад апекі Святога Духа. Не жыві без Яго прысутнасці, не аддаляйся ад Яго запаведзяў і статутаў, выконвай Яго прынцыпы, і ты будзеш жыць вечна пад дабрынёй Усявышняга.
Не дазваляй нічому кепскаму ўвайсці ў твой дом, падтрымлівай утульную атмасферу, дзе Бог можа жыць, і ты ўбачыш пастаяннае праяўленне пладоў Духа. Калі чалавек вырашае выключыць Бога са свайго жыцця, ён дае перавагу ворагу, каб той сеяў хаос і наносіў непапраўную шкоду.
Менавіта з сапраўднай любові Божы план застаецца нязменным; трымайся моцна любові Айца, і гэта дазволіць табе жыць у міры, пераадольваць цяжкасці і, нават калі чагосьці не хапае, верыць, што Ісус клапоціцца пра твой дом.
Ты будзеш спаць спакойна, не будзеш баяцца дрэнных навін і ўбачыш забеспячэнне і абарону Бога, бо тваё сэрца будзе спачываць у Тым, каму ты даверыў свой шлях. Памятай пра малітву разам з сям'ёй і дзякуй Богу за ўсё.
Не давай месца злому і распусьце, ты знойдзеш перамогу кожны раз, калі будзеш абвяшчаць Богу, што Ён валадарыць над тваім домам, тваім жыццём і тваёй сям'ёй.
А калі хто пра сваіх, і асабліва, пра хатніх ня дбае, той адрокся ад веры і горшы за бязьвернага.
І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.
Гэтыя словы, якія я загадваю табе сёньня, няхай будуць у сэрцы тваім.Паўтарай іх дзецям тваім, гавары іх, седзячы ў доме тваім, ідучы па дарозе, калі засынаеш і калі прачынаешся.
Таму пакіне мужчына бацьку свайго і маці сваю і прылепіцца да жонкі сваёй, і будуць адным целам.
Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі.
Мудрасьцю будуецца дом, і розумам умацоўваецца,Праходзіў я праз поле гультая і праз вінаграднік чалавека бяз розуму,і вось, усё зарасло асотам, і крапіва пакрыла паверхню яго, і каменная агароджа зруйнаваная.І паглядзеў я, і зьвярнуў [на гэта] сэрца маё, убачыў, і атрымаў настаўленьне:«Крыху пасьпіш, крыху падрэміш, крыху, склаўшы рукі, паляжыш.і прыйдзе, як валацуга, беднасьць твая, і нястача твая — як чалавек узброены».і праз веданьне напаўняюцца пакоі яго ўсялякай каштоўнай і прывабнай маёмасьцю.
Дык вы ўжо не чужынцы і ня прыхадні, але суграмадзяне сьвятым і хатнія ў Бога,у якіх вы некалі хадзілі паводле веку гэтага сьвету, па волі князя, які валадарыць у паветры, духа, які дзейнічае цяпер у сынах непакорнасьці, —збудаваныя на падмурку апосталаў і прарокаў, маючы Самога Ісуса Хрыста за кутні камень,на якім уся пабудова, разам змацаваная, расьце ў сьвятую бажніцу ў Госпадзе,на якім і вы разам будуецеся на жытло Божае Духам.
І цяпер Я выбраў і асьвяціў Дом гэты, каб імя Маё было там на вякі; і вочы Мае і сэрца Маё будуць там усе дні.
Жонкі, падпарадкоўвайцеся мужам вашым, як прыстойна ў Госпадзе.Мужы, любіце жонак і ня будзьце для іх прыкрымі.Пра ўзгорнае думайце, а не пра зямное,Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.Бацькі, не зьнеахвочвайце дзяцей вашых, каб яны не гублялі духа.
Будзь жа ласкавы і дабраславі дом слугі Твайго, каб быў ён вечна перад абліччам Тваім, бо Ты, Госпадзе ГОСПАДЗЕ, прамовіў [гэта], і няхай дабраславенствам Тваім будзе вечна дабраслаўлёны дом слугі Твайго».
і сплывуць на цябе ўсе гэтыя дабраславенствы, і споўняцца на табе, калі будзеш слухаць голас ГОСПАДА, Бога твайго.
Большая будзе слава гэтага Дому апошняга, чым першага, кажа ГОСПАД Магуцьцяў; і на гэтым месцу Я дам супакой, кажа ГОСПАД Магуцьцяў”».
Жонка твая ў доме тваім будзе плодная, быццам лаза вінаградная; сыны твае — як галіны аліўкавыя, наўкола стала твайго.
Любоў братняя няхай застаецца.Мы маем ахвярнік, з якога ня маюць права есьці тыя, якія служаць у намёце.Бо як целы тых жывёлаў, кроў якіх за грахі прыносіцца першасьвятаром у сьвятыню, спальваюцца па-за табарам;дзеля гэтага і Ісус, каб асьвяціць праз кроў Сваю народ, пакутаваў за брамамі.Дык выйдзем да Яго па-за табар, пераносячы зьнявагі Ягоныя,бо мы ня маем тут трывалага гораду, але шукаем будучага.Дык будзем праз Яго прыносіць Богу няспынна ахвяры хвалы, гэта ёсьць плод вуснаў, якія вызнаюць імя Ягонае.Пра дабрадзейнасьць і супольнасьць не забывайцеся, бо гэткія ахвяры падабаюцца Богу.Слухайцеся кіраўнікоў вашых і будзьце пакорнымі, бо яны чуваюць над душамі вашымі, як абавязаныя здаць справаздачу [за іх], каб яны рабілі гэта з радасьцю, а не ўздыхаючы, бо гэта для вас некарысна.Маліцеся за нас; бо мы перакананыя, што маем добрае сумленьне, у-ва ўсім хочучы жыць справядліва.Асабліва ж прашу рабіць гэта, каб я хутчэй быў вам вернуты.Пра гасьціннасьць не забывайцеся, бо праз яе некаторыя, ня ведаючы, гасьцявалі анёлаў.
Зрэшты, і вы, кожны па сабе, няхай любіць жонку сваю як сябе; а жонка няхай баіцца мужа.
Дык кожнага, хто слухае гэтыя словы Мае і выконвае іх, прыраўняю да чалавека мудрага, які пабудаваў дом свой на скале.І пайшоў дождж, і разьліліся рэкі, і падзьмулі вятры, і ўдарылі на дом той; і ён ня ўпаў, бо быў умацаваны на скале.
Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,бо яны — прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.
Таксама і вы, жонкі, падпарадкоўвайцеся сваім мужам, каб і тыя, што не скараюцца слову, ладам жыцьця жонак бяз слова былі здабываныя,Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай стрымлівае язык свой ад ліхоты і вусны свае, каб не гаварылі падступна,няхай ухіляецца ад ліха і робіць дабро; няхай шукае супакою і імкнецца да яго.Бо вочы Госпада — на праведных, і вушы Ягоныя — да просьбаў іхніх, але аблічча Госпада — супраць тых, якія робяць ліхое.І хто зробіць вам зло, калі вы станецеся пераймальнікамі добрага?Але калі вы і пацярпелі за праведнасьць, вы шчасьлівыя. А страху іхняга не палохайцеся і не трывожцеся.Госпада Бога сьвяціце ў сэрцах вашых. Будзьце заўсёды гатовыя даць адказ кожнаму, хто просіць у вас слова адносна вашае надзеі, з ціхасьцю і са страхам,маючы добрае сумленьне, каб у тым, за што ачарняюць вас, як ліхадзеяў, былі асаромленыя тыя, якія ганяць ваш добры лад жыцьця ў Хрысьце.Бо, калі хоча воля Божая, лепш цярпець, робячы добрае, чым робячы благое.Бо і Хрыстос, каб прывесьці нас да Бога, раз пацярпеў за грахі, Праведны — за няправедных, забіты целам, але ажыўлены Духам,у Якім Ён, пайшоўшы, абвяшчаў духам, што ў вязьніцы,гледзячы на чыстае жыцьцё вашае ў страху [Божым].
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
з усёй пакорай розуму і ціхасьцю, з доўгацярплівасьцю, церпячы адзін аднаго з любоўю,Але вы ня гэтак пазналі Хрыста,калі чулі Яго і ў Ім навучыліся, — бо праўда ў Ісусе,—каб адкінуць вам ранейшы лад жыцьця старога чалавека, які зьнішчаецца ў манлівых пажаданьнях,а абнавіцца духам розуму вашагаі апрануцца ў новага чалавека, які створаны паводле Бога ў праведнасьці і сьвятасьці праўды.Дзеля гэтага, адкінуўшы хлусьню, гаварыце кожны праўду бліжняму свайму, бо мы члены адзін аднаму.Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым;і не давайце месца д’яблу.Хто краў, няхай больш не крадзе, а лепш працуе, робячы добрае рукамі сваімі, каб меў што даць таму, хто мае патрэбу.Аніякае благое слова няхай не выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае дзеля збудаваньня ў веры, каб ласку давала тым, што слухаюць.намагаючыся захаваць еднасьць духа ў саюзе супакою.
Так што яны ўжо ня двое, але адно цела. Вось жа, што Бог злучыў, тое чалавек няхай не разлучае».
Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны.Пэўнае ў ёй сэрца мужа яе, і ён не застанецца без прыбытку.Яна дае яму дабро, а ня зло, у-ва ўсе дні жыцьця свайго.Шукае яна воўну і лён, і ахвотна працуе рукамі сваімі.Яна падобная да караблёў купецкіх, здалёк прыносіць хлеб свой.І ўстае яна сярод ночы, і раздае ежу ў доме сваім, і належнае служкам сваім.Падумае яна пра поле, і купляе яго, з плоду рук сваіх закладае вінаграднік.Яна падпярэзвае моцаю сьцёгны свае і ўмацоўвае рамёны свае.Яна адчувае, што добры занятак яе, і сьветач яе ня тухне і ўначы.Працягвае рукі свае да кудзелі, а далоні яе трымаюць верацяно.Што, сыне мой? Што, сыне жывата майго? Што, сыне абяцаньняў маіх?Далоні свае адкрывае прыгнечанаму, і руку сваю працягвае беднаму.Не баіцца сьцюжы для дому свайго, бо ўвесь дом яе ў кармазын апрануты.Дываны яна робіць сабе, вісон і пурпур — адзеньне яе.У брамах [гораду] вядомы муж ейны, калі сядзіць сярод старшыняў зямлі.Робіць яна палатніну, і продае яе, і дастаўляе паясы купцам Хананейскім.Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць.Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе.Яна пільнуе шэсьце дому свайго і ня есьць хлеба гультайства.Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе:«Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!»Не давай жанчынам сілы тваёй, ані шляхоў тваіх нішчыцелькам валадароў.Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.Дайце ёй з пладоў рук ейных, і няхай справы яе ў брамах [гораду] хваляць яе.
Буду разважаць пра шлях беззаганны. Калі ж Ты прыйдзеш да мяне? Буду хадзіць у беззаганнасьці сэрца майго пасярод дому майго.Не пастаўлю перад вачыма маімі рэчы нягодныя; учынкі паганыя я ненавіджу, не прылепяцца яны да мяне.
І будзе жыць народ Мой у сядзібе супакою і ў сялібах бясьпечных, і ў месцах супачыну зацішных,
А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса,каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста.
Сьпеў узыходжаньня. Шчасьлівы кожны, хто баіцца ГОСПАДА, хто ходзіць шляхамі Ягонымі.Ты будзеш працу рук тваіх есьці, ты шчасьлівы, і добра табе!
Бо муж бязьверны асьвячаецца ў жонцы, і жонка бязьверная асьвячаецца ў мужу; бо інакш дзеці вашыя былі б нячыстыя, а цяпер яны — сьвятыя.
Няхай памножыць вас ГОСПАД, вас і сыноў вашых.Дабраслаўлёныя вы ГОСПАДАМ, Які стварыў неба і зямлю.
І трымай далёка слугу Твайго ад свавольства, няхай яно нада мною не пануе. Тады я буду беззаганны і ня буду мець пакараньня за правіну вялікую.
каб добра сваім домам кіраваў, дзяцей меў у паслухмянасьці з усякай сумленнасьцю.А калі хто ня ведае, як кіраваць уласным домам, як будзе клапаціцца пра Царкву Божую?
А Бог мой няхай напоўніць усякую патрэбу вашую паводле багацьця Свайго ў славе, у Хрысьце Ісусе.
Бо Я спазнаў яго, каб ён загадаў сынам сваім і дому свайму пасьля сябе, і будуць захоўваць шлях ГОСПАДА, чыніць праведнасьць і суд, каб ГОСПАД зьдзейсьніў Абрагаму ўсё, што сказаў яму».
Гэтак павінны мужы любіць сваіх жонак, як целы свае: хто любіць жонку сваю, самога сябе любіць.Бо ніхто ніколі ня меў нянавісьці да цела свайго, але жывіць і грэе яго, як і Госпад Царкву.
І калі хто ня прыйме вас і ня будзе слухаць словаў вашых, то, выходзячы з дому ці з гораду таго, абтрасіце пыл з ног вашых.
і будзем зважаць адзін на аднаго, заахвочваючы да любові і добрых учынкаў,не пакідаючы зграмаджэньня свайго, як ёсьць у некаторых звычай, але заклікаючы [ў яго], і тым больш, калі бачыце, што набліжаецца дзень той.
Альлелюя! Шчасьлівы той чалавек, які баіцца ГОСПАДА і ў прыказаньнях Ягоных мае ўпадабаньне вялікае.
А Бог магутны памножыць у вас усякую ласку, каб, заўсёды і ў-ва ўсім маючы ўсялякую задаволенасьць, вы былі багатыя на ўсякую добрую справу,
Дзеля гэтага пацяшайце сябе ўзаемна і збудоўвайце адзін аднаго, як вы і робіце.
Плод жа Духа — любоў, радасьць, супакой, доўгацярплівасьць, ласкавасьць, добрасьць, вера,ціхасьць, стрыманасьць. Супраць гэтакіх няма Закону.
Але Ты, Госпадзе, — Бог спагадлівы і літасьцівы, павольны да гневу і багаты на міласэрнасьць і праўду.
У мудрасьці хадзіце з тымі, што вонкі, выкупляючы час.Слова вашае [няхай будзе] заўсёды ў ласцы [Божай], прыпраўленае сольлю, каб вы ведалі, як кожнаму адказаць.
ГОСПАД збавіў мяне! І пад граньне музыкаў мы будзем сьпяваць усе дні жыцьця нашага ў Доме ГОСПАДА».
Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня.
А вы — выбраны род, валадарнае сьвятарства, народ сьвяты, людзі, атрыманыя як удзел, каб абвяшчаць цноты Таго, Які паклікаў вас з цемры ў дзівоснае сьвятло Сваё,
А мы ведаем, што тым, якія любяць Бога, пакліканым паводле [Яго] вызначэньня, усё дапамагае на дабро.
дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя,
І ўзьняў ён вочы свае, і ўбачыў жанчынаў і дзяцей, і сказаў: «Хто яны табе?» I сказаў [Якуб]: «Дзеці, якімі Бог абдараваў слугу твайго».
юнакі разам з дзяўчатамі, старыя і маладыя.Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо толькі Ягонае імя ўзьвялічанае, слава Ягоная над зямлёю і небам!
І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць,а цярплівасьць — выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць — надзею,
Навучы мяне рабіць тое, што даспадобы Табе, бо Ты — Бог мой. Няхай добры Твой дух вядзе мяне да зямлі роўнай.
А Ісус, ведаючы думкі іхнія, сказаў ім: «Усякае валадарства, якое разьдзялілася само ў сабе, апусьцее; і ўсякі горад ці дом, які разьдзяліўся сам у сабе, ня будзе стаяць.
Таксама і вы, мужы, жывіце з разуменьнем з жонкамі, аддаючы ім, як найслабейшай пасудзіне, пашану, бо і яны — суспадчыньніцы ласкі жыцьця, каб не было перашкоды ў малітвах вашых.
Лепш бедны, які ходзіць у беззаганнасьці сваёй, чым той, які крывіць шляхі свае, дарма што багаты.
Я завяду на гару сьвятасьці Маёй і ўзрадую іх у доме малітвы Маім. Цэласпаленьні іхнія і ахвяры іхнія будуць даспадобы [Мне] на ахвярніку Маім, бо дом Мой будзе названы домам малітвы для ўсіх народаў.
А Бог надзеі няхай напоўніць вас усякай радасьцю і супакоем у веры, каб памножыць у вас надзею моцаю Духа Сьвятога.
Любіце ГОСПАДА, усе багабойныя Ягоныя! Верных захоўвае ГОСПАД, але тым, якія дзейнічаюць пыхліва, Ён адплочвае з лішкам.
Тады скажа Валадар тым, якія праваруч Яго: “Ідзіце, дабраслаўлёныя Айцом Маім, вазьміце ў спадчыну Валадарства, падрыхтаванае вам ад заснаваньня сьвету.