Давідаў. Псальм. Сказаў Госпад Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае».
ЭФЭСЯНАЎ 1:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) якую выявіў Ён у Хрысце, уваскрэсіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў нябёсах Біблія (пераклад А.Бокуна) якою Ён дзейнічаў у Хрысьце, уваскрасіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў небе, Біблія (пераклад В. Сёмухі) якою Ён узьдзейнічаў у Хрысьце, уваскрэсіўшы Яго зь мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе на нябёсах, |
Давідаў. Псальм. Сказаў Госпад Госпаду майму: «Сядзь праваруч Мяне, аж дакуль пакладу непрыяцеляў Тваіх пад ногі Твае».
і даручана была Яму ўлада, і слава, і царства; і служылі Яму ўсе народы, пакаленні і мовы: улада Яго ёсць улада вечная, якая ніколі не спыніцца, і Валадарства Яго не будзе знішчана.
Кажа яму Ісус: «Ты сказаў. Аднак кажу вам: ад гэтага часу ўбачыце Сына Чалавечага, Які сядзіць праваруч Магутнасці і прыходзіць на аблоках нябесных».
Ісус жа, падышоўшы да іх, загаварыў, кажучы: «Дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.
Ісус сказаў яму: «Я ёсць, і вы ўбачыце Сына Чалавечага, што сядзіць праваруч Магутнасці ды прыходзіць на аблоках нябесных».
Ніхто ў Мяне яго не адбірае, але Я па Сваёй волі аддаю яго. Маю ўладу аддаваць яго і маю ўладу яго атрымаць. Такі загад атрымаў Я ад Айца Майго».
дык хай будзе ведама ўсім вам ды ўсяму народу Ізраэля, што ў імя Ісуса Хрыста Назарэя, Якога вы ўкрыжавалі і Якога Бог уваскрасіў з мёртвых, у Яго імя гэты чалавек стаіць перад вамі здаровы.
Бог узвысіў Яго правіцай Сваёй як Валадара і Збаўцу, каб даць Ізраэлю навяртанне ды адпушчэнне грахоў.
і ўстаноўлены Сынам Божым у магутнасці згодна Духу Святому праз уваскрэсенне мёртвых праз Ісуса Хрыста, Госпада нашага.
Хто той, які асуджае? Хрыстос Ісус, Які памёр, але Які і ўваскрос, і Які сядзіць праваруч Бога, Ён заступаецца за нас.
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які дабраславіў нас у нябёсах усякім дабраславеннем духоўным у Хрысце,
каб пазнаць Яго, і магутнасць уваскрэсення Яго, і супольнасць пакут Яго, каб упадобніцца смерці Яго,
бо Ім заснавана ўсё, што ёсць у небе і на зямлі, бачнае і нябачнае, ці то троны, ці то валадарствы, ці начальствы, ці ўлады. Усё праз Яго і для Яго створана,
Дык калі вы ўваскрэслі з Хрыстом, шукайце таго, што ўгары ёсць, дзе Хрыстос сядзіць праваруч Бога;
Ён – ззянне славы і вобраз Яго істоты, Які трымае ўсё словам магутнасці Сваёй і, здзейсніўшы праз Сябе ачышчэнне грахоў нашых, сядзіць праваруч велічы на вышынях,
Бог жа супакою, Які ўваскрасіў з мёртвых вялікага Пастыра авечак у Крыві вечнага запавету, Госпада нашага Ісуса,
Вось у Тым, Які быў мала паніжаны за анёлаў, бачым Ісуса, замучанага смерцю, вянчанага славай і пашанай, каб з ласкі Божай за ўсіх спазнаў смерць.
Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, Які ў вялікай міласэрнасці Сваёй праз уваскрэсенне з памерлых Ісуса Хрыста адрадзіў нас да жывой надзеі,
І, убачыўшы Яго, паў я да ног Яго, быццам нежывы. А Ён паклаў правую руку Сваю на мяне, кажучы: «Не бойся! Я – Першы, і Апошні,