І адбывалася доўгае спаборніцтва між домам Саўла і домам Давіда: Давід заўсёды заставаўся дужэйшым, а дом Саўла штодзень слабеў.
ЭСТЭР 9:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) бо ведалі яны, што Мардахэй — загадчык палаца і можа зрабіць вельмі многае; слава яго імя таксама расла штодзень і праз вусны ўсіх разыходзілася. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо вялікі быў Мардэхай у доме валадара, і вестка пра яго разыходзілася ў-ва ўсе акругі, бо чалавек гэты, Мардэхай, падымаўся і ўзьвялічваўся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо вялікі быў Мардахэй у доме ў цара, і слава пра яго хадзіла па ўсіх вобласьцях, бо гэты чалавек, Мардахэй, падымаўся вышэй і вышэй. |
І адбывалася доўгае спаборніцтва між домам Саўла і домам Давіда: Давід заўсёды заставаўся дужэйшым, а дом Саўла штодзень слабеў.
Яго мужнасць, і ўлада, і годнасць, і высакароднасць, якою ўзвялічыў Мардахэя, — запісана ў Кнізе аналаў цароў мідзян і персаў,
І будзе ён, як дрэва паблізу цячэння вод, якое дае плод у свой час і лістота якога не вяне; і ўсё, што ён робіць, будзе ўдавацца яму.
бо Госпад дасць народу ласку ў вачах егіпцян». А Майсей быў чалавекам вельмі паважаным у зямлі Егіпецкай з боку паслугачоў фараона і ўсяго народа.
А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.
Вялікае будзе Яго валадаранне, і не будзе канца супакою на пасадзе Давіда, і над Яго царствам, каб Ён умацаваў яго і ўгрунтаваў на законе і справядлівасці адгэтуль і навечна: руплівае апекаванне Госпада Магуццяў учыніць гэта.
Вось, Я вынішчу ўсіх, што крыўдзілі цябе ў той час; і Я збаўлю кульгавых, і збяру выкінутых; і прыгатую іх на хвалу і славу на ўсёй зямлі, дзе ганьбілі іх,
І разышлася слава Яго па ўсёй Сірыі. Дык прыводзілі да Яго ўсіх немачных, рознымі хваробамі і пакутамі апанаваных, і апанаваных дэманамі, і лунатыкаў, і паралітыкаў, і Ён аздараўляў іх.
Акрамя таго, кажа Госпад, Бог Ізраэля: “Гаворачы, сказаў Я, каб твой дом і дом бацькі твайго служыў перад абліччам Маім у векі. Але цяпер, кажа Госпад, гэтак не будзе ў Мяне. А кожны, хто будзе славіць Мяне, і Я таго праслаўлю; а хто зневажае Мяне, той будзе ў ганьбе.