Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

1 ЛЕТАПІСАЎ 14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 Таксама цар Тыра Гірам паслаў веснікаў да Давіда з кедравым дрэвам, і мулярамі, і сталярамі, каб пабудавалі яму дом.

2 І Давід пераканаўся, што Госпад зацвердзіў яго царом Ізраэля і што высока паднялося яго царства дзеля народа яго Ізраэля.

3 Таксама ў Ерузаліме Давід узяў сабе яшчэ жонак ды меў яшчэ сыноў і дачок;

4 і гэта імёны дзяцей, што меў у Ерузаліме: Самуа, і Сабаб, і Натан, і Саламон,

5 Ебагар, і Элішуа, і Эліпалет,

6 Нога, а таксама Напэг, і Яфія,

7 Элісама, і Бээліяда, і Эліпалет.

8 А філістынцы, чуючы, што Давід быў пасвячоны на цара над усім Ізраэлем, пайшлі ўсе, каб схапіць яго; калі даведаўся пра гэта Давід, ён пайшоў насустрач ім.

9 Затым філістынцы прыбылі і рассыпаліся па лагчыне Рэфаім.

10 І параіўся Давід з Богам, пытаючыся: «Калі пайду супраць філістынцаў, ці аддасі іх у мае рукі?» І сказаў яму Госпад: «Ідзі, і аддам Я іх у твае рукі».

11 І калі накіраваліся яны ў Баал-Парацым, і пабіў іх там Давід, дый казаў: «Разбіў Бог ворагаў маіх рукою маёй, як разбіваюцца воды». І таму тое месца названа было Баал-Парацым.

12 І пакінулі там філістынцы багоў сваіх, якіх Давід загадаў спаліць.

13 У наступны раз філістынцы таксама нахлынулі і рассыпаліся па лагчыне;

14 і зноў Давід раіўся з Богам ды Бог сказаў яму: «Не наступай на іх; абкружы іх з боку дрэў тутавых; і тады нападзеш на іх.

15 І калі пачуеш стукат крокаў у верхавінах дрэў тутавых, тады выступай у бой: бо рушыць Бог перад табой, каб разбіць войска філістынцаў».

16 Давід паступіў так, як Бог яму загадаў, і паразіў войска філістынцаў ад Габаона аж да Газэра.

17 І слава Давіда разышлася па ўсіх краінах, і Госпад нагнаў страх на ўсе народы.

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)
Сачыце за намі:



Аб'явы