Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫХАД 11:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

3 бо Госпад дасць народу ласку ў вачах егіпцян». А Майсей быў чалавекам вельмі паважаным у зямлі Егіпецкай з боку паслугачоў фараона і ўсяго народа.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

3 I даў ГОСПАД ласку народу ў вачах Эгіпцянаў, таксама гэты чалавек Майсей быў вельмі вялікі ў зямлі Эгіпецкай, у вачах слугаў фараона і ў вачах народу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

3 І даў Гасподзь ласку народу ў вачах Егіпцянаў; ды і Майсей быў вельмі вялікі ў зямлі Егіпецкай, у вачах рабоў фараонавых і ў вачах народу.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫХАД 11:3
14 Крыжаваныя спасылкі  

І Я зраблю з цябе вялікі народ, і буду цябе дабраслаўляць, і ўзвялічу імя тваё, і ты будзеш дабраславеннем.


А Госпад быў з Язэпам і, пашкадаваўшы яго, даў яму ласку ў вачах начальніка вязніцы.


і Я быў усюды з табою, дзе ты хадзіў, і Я забіваў усіх ворагаў тваіх перад абліччам тваім; і ўславіў імя тваё, як аднаго з вялікіх, што жывуць на зямлі.


бо ведалі яны, што Мардахэй — загадчык палаца і можа зрабіць вельмі многае; слава яго імя таксама расла штодзень і праз вусны ўсіх разыходзілася.


І будзіў Ён літасць да іх ва ўсіх, якія іх няволілі.


І сыны Ізраэля зрабілі так, як загадаў Майсей, і пазычылі ў егіпцян посуд срэбраны і залаты і мноства адзення.


І Госпад даў ласку ў вачах егіпцян для народа, так што яны ім пазычалі; і тыя абабралі егіпцян.


І дам я ласку гэтаму народу з боку егіпцян, і, калі выйдзеце, не выйдзеце вы з пустымі рукамі.


І прыйдуць да цябе з паклонам сыны тых, якія прыніжалі цябе, і падуць да стоп ног тваіх усе, якія пагарджалі табой, і назавуць цябе Горадам Госпадавым, Сіёнам Святога Ізраэля.


І быў Майсей навучаны ўсёй мудрасці егіпецкай, ды быў магутны ў словах і ўчынках сваіх.


І не паўстаў больш у Ізраэлі прарок такі, як Майсей, якога ведаў бы Госпад тварам у твар,


па ўсіх знаках і цудах, з якімі паслаў Ён яго, каб учыніў у зямлі Егіпецкай перад фараонам і перад усімі паслугачамі яго і перад усёй зямлёй яго,


У той дзень узвялічыў Госпад Ешуа перад усім Ізраэлем, каб баяліся яго, як баяліся Майсея ва ўсе дні жыцця яго.


Вось, дам табе з сінагогі шатана, з тых, якія сябе называюць юдэямі, а імі не ёсць, але падманваюць; вось, зраблю ім, што прыйдуць і паклоняцца табе ў ногі, і даведаюцца, што Я ўзлюбіў цябе.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы