Бо выбраў Я яго, каб загадваў сынам сваім і радні сваёй па сабе, каб пільнаваліся дарогі Госпадавай і чынілі справядлівасць і суд, каб выканаў Госпад Абрагаму ўсё тое, што сказаў яму».
ЭСТЭР 4:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Ідзі і збяры ўсіх юдэяў, якія знаходзяцца ў Сузах; і посціце за мяне. Не ежце і не піце тры дні і тры ночы, і я з паслугачкамі сваімі таксама буду посціць; і затым пайду да цара, нягледзячы на закон: калі загіну — загіну». Біблія (пераклад А.Бокуна) «Ідзі, зьбяры ўсіх Юдэяў, якія знаходзяцца ў Шушане, і посьціце за мяне, і ня ешце і ня піце тры дні, ані ўдзень, ані ўначы; і я, і дзяўчаты мае будзем таксама посьціць, і тады я пайду да валадара, хоць гэта не паводле закону, і калі маю загінуць, дык загіну». Біблія (пераклад В. Сёмухі) ідзі, зьбяры ўсіх Юдэяў, якія ў Сузах, і пасьцецеся дзеля мяне, і ня ежце і ня пеце тры дні ні ўдзень, ні ўначы, і я з служанкамі маімі буду таксама пасьціцца і потым пайду да цара, хоць гэта супроць закона, і калі загіну - загіну. |
Бо выбраў Я яго, каб загадваў сынам сваім і радні сваёй па сабе, каб пільнаваліся дарогі Госпадавай і чынілі справядлівасць і суд, каб выканаў Госпад Абрагаму ўсё тое, што сказаў яму».
Хай Усемагутны Бог мой дасць, каб ён пашкадаваў вас і адпусціў вашага брата, якога трымае, ды і гэтага Бэньяміна. А я, быццам сірата, застануся без дзяцей».
Будзь ваяром адважным, і будзем моцна змагацца за народ наш і за гарады Бога нашага; а Госпад хай зробіць, што добрае ў вачах Яго».
Калі захочам пайсці ў горад, з голаду памром; калі застанёмся тут, таксама трэба будзе памерці. Дык хадземце, пойдзем у лагер сірыйскі. Калі пашкадуюць нас, будзем жыць; а калі захочуць забіць, то памром».
Язафат жа, праняты страхам, усяго сябе звярнуў запытацца ў Госпада ды аб’явіў усёй Юдэі пост.
І там, каля ракі Агавы, абвясціў я пост, каб упакорыліся мы перад Богам нашым і папрасілі ў Яго шчаслівую дарогу нам, і дзецям нашым, і ўсёй уласнасці нашай.
Таксама ва ўсіх правінцыях, куды дайшоў эдыкт і закон цара, паўстаў у юдэяў вялікі смутак, пост, лямант і плач, так што для многіх зрэбніца і попел сталі ложкам.
І сталася на трэці дзень, што Эстэр, апрануўшыся ў царскія шаты, стала на панадворку царскага дома і затрымалася перад царскім палацам. Цар жа сядзеў на сваім троне ў пярэднім пакоі палаца, насупраць брамы дома.
устанаўляючы дні Пурыма ў свой час, як устанавілі Мардахэй і Эстэр, і як устанавілі яны для сябе і для нашчадкаў сваіх, загады посту і галашэння.
Госпад жа, Бог Магуццяў, паклікаў у той дзень да плачу і жалобы, да пастрыжэння і да адзявання зрэбніцы;
А ў пятым годзе Ёакіма, сына Осіі, цара Юдэйскага, у дзевятым месяцы аб’явілі пост перад Госпадам для ўсяго народа ерузалімскага ды ўсяго мноства народа, які сцякаўся з гарадоў юдэйскіх у Ерузалім.
каб прасілі міласэрнасці перад абліччам Бога нябеснага аб гэтай таямнічай справе і каб Даніэль са сваімі сябрамі не загінулі разам з другімі мудрацамі бабілонскімі.
Бо як Ёна быў у чэраве вялікай рыбы тры дні і тры ночы, так Сын Чалавечы будзе ў сэрцы зямлі тры дні і тры ночы.
А хто б хацеў душу сваю ўратаваць, загубіць яе; а хто загубіць душу сваю за Мяне, выратуе яе.
Калі адышоў анёл, які з ім гутарыў, ён паклікаў двух сваіх дамоўнікаў і богабаязнага жаўнера, з тых, што былі яму падначалены,
Але я не дбаю лішне пра сваю душу, абы толькі ў радасці завяршыць шлях мой і служэнне, якое атрымаў ад Госпада Ісуса: сведчыць пра Евангелле ласкі Божай.
Тады Паўла адказаў: «Што вы робіце, плачучы і разрываючы маё сэрца? Я гатовы не толькі ў вязніцу, але і на смерць у Ерузаліме дзеля імя Госпада Ісуса».
Калі пачынала днець, Паўла заахвочваў усіх пасілкавацца, кажучы: «Сёння ўжо чатырнаццаты дзень, як вы чакаеце, посцячы і не маючы нічога ў вуснах.
якія за маю душу падставілі свае галовы, якім не толькі я ўдзячны, але ўсе цэрквы паганаў,
бо ён для справы Хрыстовай блізкі быў смерці, не дбаючы пра жыццё сваё, каб выканаць тое, чаго вам не хапала ў служэнні мне.
Калі ж вам не падабаецца служыць Госпаду, то выбірайце сабе цяпер, каму служыць хочаце: ці багам, якім служылі бацькі вашы ў Месапатаміі, ці багам амарэяў, у зямлі якіх вы жывяце: а я і дом мой будзем служыць Госпаду».
І ён выстаўляў на смерць жыццё сваё, і забіў філістынца, і Госпад даў вялікую перамогу ўсяму Ізраэлю; ты сам бачыў гэта і цешыўся: такім чынам, чаму ты грашыш супраць нявіннай крыві, хочучы забіць Давіда, які не мае віны?»