Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 43:14 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

14 Хай Усемагутны Бог мой дасць, каб ён пашкадаваў вас і адпусціў вашага брата, якога трымае, ды і гэтага Бэньяміна. А я, быццам сірата, застануся без дзяцей».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

14 А Бог Усемагутны няхай дасьць вам ласку перад абліччам таго чалавека, і ён выпусьціць вам другога брата вашага і Бэн’яміна. А я, калі маю пазбыцца дзяцей, пазбудуся».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

14 а Бог Усемагутны няхай дасьць вам прыдбаць ласку ў чалавека таго, каб ён адпусьціў вас і другога брата вашага і Веньяміна.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 43:14
30 Крыжаваныя спасылкі  

«Ідзі і збяры ўсіх юдэяў, якія знаходзяцца ў Сузах; і посціце за мяне. Не ежце і не піце тры дні і тры ночы, і я з паслугачкамі сваімі таксама буду посціць; і затым пайду да цара, нягледзячы на закон: калі загіну — загіну».


А калі Абрам меў дзевяноста дзевяць гадоў, з’явіўся яму Госпад і сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Хадзі перада Мной і будзь беззаганны.


І, не здолеўшы яго пераканаць, мы саступілі, кажучы: «Хай станецца воля Госпада!»


Малю, Госпадзе, хай чуйным будзе вуха Тваё да малітвы раба Твайго і да малення слуг Тваіх, якія хочуць славіць імя Тваё; і зрабі, каб пашчаслівілася сёння рабу Твайму, і дай яму мець у гэтага чалавека ласку». Я бо быў падчарны пры цару.


Калі дарогі чалавека падабаюцца Госпаду, таксама і непрыяцеляў яго навяртае Ён да згоды.


ВАЎ. Дык хай сыдзе на мяне міласэрнасць Твая, Госпадзе, збаўленне Тваё паводле Твайго прырачэння.


Бо добры Госпад; міласэрнасць Яго — навечна, і праўда Яго — з пакалення ў пакаленне.


І даў ён імя месцу таму: «Госпад бачыць». Адсюль і да сённяшняга дня кажуць: «На гары Госпада можна ўбачыць».


Ласка, міласэрнасць, супакой ад Бога Айца і ад Госпада Ісуса Хрыста, Сына Айца, хай будзе з намі ў праўдзе і любові.


Ціту, сапраўднаму сыну ў супольнай веры: ласка, міласць і супакой ад Бога Айца і Госпада Ісуса Хрыста, Збаўцы нашага.


але памілаваны дзеля таго, каб ува мне першым выявіў Хрыстос Ісус усю доўгацярплівасць на паказ тым, што павераць Яму на жыццё вечнае.


Цімафею, сапраўднаму сыну ў веры: ласка, міласэрнасць і супакой ад Бога Айца нашага і Хрыста Ісуса, Госпада нашага.


і вызваліў яго ад усякіх бед, і даў яму ласку і мудрасць перад абліччам фараона, цара Егіпта, і ён прызначыў яго ўладаром над Егіптам ды над усім сваім домам.


і міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне тым, што баяцца Яго.


Слаўце, нябёсы, і радуйся, зямля! Весяліцеся з песняю, горы! Бо цешыць Госпад народ Свой і бедных Сваіх шкадуе”.


Сэрца цара ў руцэ Госпада — як ручаі водаў: Ён паверне яго, куды пажадае.


Прыпавесці Саламона, сына Давідава, цара Ізраэльскага,


Дабраславёны, Госпад, Бог бацькоў нашых, Які ўклаў гэта ў сэрца цара, каб уславіць дом Госпада, што ў Ерузаліме,


І сказаў бацька Якуб: «Зрабілі вы, што я застаюся без дзяцей: Язэпа няма, Сімяон у вязніцы, Бэньяміна забярэце. На мяне ўсе гэтыя беды нахлынулі».


І адышоў ён хутчэй, і заплакаў, і, вярнуўшыся, гаварыў з імі.


А Госпад быў з Язэпам і, пашкадаваўшы яго, даў яму ласку ў вачах начальніка вязніцы.


І сказаў яму: «Я — Бог Усемагутны. Расці і размнажайся. Народ і мноства народаў з цябе будзе, валадары са сцёгнаў тваіх выйдуць.


А Бог Усемагутны хай цябе дабраславіць і зробіць цябе плодным, і дасць табе шматлікіх нашчадкаў, каб стаўся ты мноствам народаў.


Няўжо Ты, навярнуўшы, не ажывіш нас і народ Твой не ўзвесяліцца з Табою?


Пілат адказаў: «Што напісаў, тое напісаў».


таксама вазьміце вашага брата і ідзіце да таго чалавека.


І будзіў Ён літасць да іх ва ўсіх, якія іх няволілі.


І ён, абшукваючы іх, пачынаючы ад старэйшага да наймалодшага, знайшоў чару ў мяху Бэньяміна.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы