ЭСТЭР 4:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)3 Таксама ва ўсіх правінцыях, куды дайшоў эдыкт і закон цара, паўстаў у юдэяў вялікі смутак, пост, лямант і плач, так што для многіх зрэбніца і попел сталі ложкам. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)3 І ў кожнай акрузе і месцы, куды дайшло слова валадара і закон ягоны, была вялікая жалоба ў Юдэяў, і пост, і плач, і галашэньне; і зрэбніца і попел сталіся ложкам для мноства. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)3 Гэтак сама і ў любой вобласьці і мясьціне, куды толькі даходзіў загад цара і ўказ ягоны, было вялікае нараканьне ў Юдэяў і пост і плач і лямант; вярэта і попел служылі за пасьцель многім. Глядзіце раздзел |
І скліканы былі пісары царскія трынаццатага дня першага месяца, ды было напісана ўсё, што загадаў Аман усім сатрапам царскім, і кіраўнікам правінцый, і князям паасобных народаў, каб кожны народ мог пачытаць і паслухаць на сваёй мове ад імя цара Асуэра; ды запячаткаваны былі лісты яго царскім пярсцёнкам.
У другі год царавання Артаксэркса, вялікага цара, у першы дзень месяца Нісан бачыў сон Мардахэй, сын Яіра, сына Сэмэя, сына Кіса з пакалення Бэньяміна, юдэй, знакаміты чалавек; пражываў ён у горадзе Сузы і спаўняў службу пры царскім двары. І быў у яго сон такі: пачуліся крыкі, гоман і грымоты, і землятрус, і замяшанне страшэннае на зямлі. І вось, два вялікія драконы прыйшлі, гатовыя да бою між сабой; і пачалася страшная бойка іх, і сабраліся народы ў дзень цёмны і ліхі, і паўстала страшэннае замяшанне ў жыхароў зямлі. І забаяліся яны пагібелі, ды прызвалі Бога. І дзеля гэтага іх клічу ўзнікла крыніца невялікая, якая вырасла ў вельмі вялікую раку і расцяклася ў найбагацейшыя воды. З’явілася святло і сонца, і прыніжаныя былі ўзвышаны і знішчылі магутных. Калі Мардахэй убачыў гэты сон, устаўшы з ложка, ён разважаў, што хоча Бог зрабіць; і залегла гэта ў яго душы, пакуль не выявілася.