РЫМЛЯНАЎ 12:3 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дадзенаю мне ласкаю кажу кожнаму з вас, каб не думалі аб сабе вышэй, чым належыць, але каб думалі цвяроза, паводле той меры веры, якую вызначыў Бог. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо праз ласку, дадзеную мне, кажу кожнаму з вас: ня думайце [пра сябе] больш, чым трэба думаць, але думайце цьвяроза, як Бог кожнага надзяліў мерай веры. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па дадзенай мне мілаце, кожнаму з вас кажу: ня думайце пра сябе больш, чым трэба думаць; а думайце сьціпла, у меру веры, якое кожнаму Бог удзяліў. |
Бачыў ты чалавека, што самому сабе мудрым здаецца? Больш бязглузды будзе спадзявацца на гэта.
Сказана было табе, чалавеча, што добрае і што патрабуе ад цябе Госпад: каб ты чыніў справядлівасць, і любіў міласэрнасць, і з пакораю хадзіў з Богам сваім.
Фарысей, стоячы, так маліўся ў сабе: “Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядлівыя, чужаложнікі або як гэты мытнік.
Праз Яго атрымалі мы ласку і Апостальства дзеля паслухмянасці ў веры ўсіх народаў у імя Яго,
Слушна; адламаны яны дзеля нявер’я, а ты трымаешся верай. Таму не ганарыся, але сцеражыся.
Не хачу, браты, каб вы не ведалі гэтай таямніцы, каб вы не мудравалі залішне, бо слепата закранула Ізраэля толькі часткова, пакуль увойдзе паўната паганаў.
Будзьце між сабой аднадумцамі, не сягайце думкамі высока, але ідзіце ўслед за пакорлівымі. Не будзьце мудрымі самі з сабой.
Але з ласкі Бога ёсць тым, кім ёсць, ды дадзеная мне ласка Яго не была дарэмнай. Наадварот, працаваў я больш ад іх усіх, дый не я, аднак, але ласка Божая са мною.
Дадзенай мне Богам ласкай я, як мудры будаўнік, заклаў падмурак, а хто іншы закончыць пабудову. Хай кожны глядзіць, як будуе.
Няхай бы кожны жыў так, як Бог яму прызначыў ды да чаго паклікаў Госпад; і гэтак я загадваю ва ўсіх цэрквах.
Не будзем мы хваліцца праз меру, але будзем ацэньваць сябе ў меры, вызначанай нам Богам, каб маглі дасягнуць і вас.
Ці ж вы меней атрымалі, чым іншыя цэрквы? Хіба адно толькі, што не быў вам цяжарам. Даруйце мне гэтую крыўду!
І каб з-за велічы аб’яў я не выносіўся, дадзены мне джала для цела, анёл шатанскі, каб мучыў мяне, каб я не выносіўся.
з Якога ўсё Цела, састаўленае і злучанае ўсякімі вязямі даравання, праз дзейнасць у патрэбную меру кожнага паасобнага члена ўзрастае на збудаванне самога сябе ў любові.
Дзеля гэтага я і працую, змагаючыся пры Яго садзеянні, якім Ён ува мне дзейнічае магутна.
І вас, мёртвых у злачынствах і неабрэзанасці цела вашага, ажывіў разам з Ім, дараваўшы нам усе грахі,
3 Яна будзе збаўлена, родзячы дзяцей і трываючы ў веры, любові і святасці са сціпласцю.
Падобна і жанчыны ў прыстойным адзенні, упрыгожаныя са сціпласцю і цнатлівасцю не пляценнем валасоў ці золатам або перламі ці каштоўнымі строямі,
якая вучыць нас, каб мы, выракшыся бязбожнасці і пажаданняў свету, разважна, справядліва і пабожна жылі на гэтым свеце,
Старыя мужчыны павінны быць людзьмі цвярозымі, паважнымі, разумнымі, здаровай веры, поўнымі любові і цярплівасці.
Дык большую дае ласку паводле таго, як кажа: «Бог супрацівіцца пыхлівым, а пакорлівым ласку дае».
Для гэтага, падперазаўшы сцёгны вашага розуму, чуваючы, майце моцную надзею на ласку, прызначаную вам у аб’яўленні Ісуса Хрыста.
Калі хто прамаўляе, [прамаўляй] як словы Божыя; калі хто паслугуе, [служы] сілай, дадзенай яму Богам, каб ва ўсім быў праслаўлены Бог праз Ісуса Хрыста, Якому слава і валадаранне ў векі вечныя. Амін.
Таксама і вы, юнакі, будзьце паслухмяныя старэйшым. Усе ўзаемна, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакору, бо Бог пыхлівым супрацівіцца, а пакорлівым ласку дае.
Будзьце цвярозымі, чувайце! Бо супраціўнік ваш, д’ябал, як леў рыклівы, кружыць, шукаючы, каго зжэрці.
Я напісаў для царквы, але той, які хоча мець першынство сярод іх, Дыятрэф, не прызнае нас.