то Я змяту Ізраэль з паверхні зямлі, якую Я даў ім, і святыню, якую Я асвяціў дзеля імя Майго, адкіну з вачэй Сваіх; і станецца Ізраэль у прыказку і ў казку ўсім народам,
ПСАЛТЫР 79:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сталі мы ганьбаю суседзям нашым, здзекам і пасмешышчам для тых, што нас акружаюць. Біблія (пераклад А.Бокуна) Мы сталіся на ганьбаваньне для суседзяў нашых, на кпіны і насьмешкі для тых, што навокал нас. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Божа! навярні нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся! |
то Я змяту Ізраэль з паверхні зямлі, якую Я даў ім, і святыню, якую Я асвяціў дзеля імя Майго, адкіну з вачэй Сваіх; і станецца Ізраэль у прыказку і ў казку ўсім народам,
І яны сказалі мне: «Тыя засталіся, хто там, у той правінцыі, ухаваўся ад няволі, знаходзяцца яны ў вялікім горы і ганьбе; і мур Ерузаліма развалены, і брамы яго спалены агнём».
А пачулі пра гэта Санабалат Хараніт і Тобія, паслугач аманіцянскі, і Гасэм араб, ды кпілі з нас і з пагардаю казалі: «Што гэта за справа, якую вы робіце? Ці не думаеце вы супраць цара ўзбунтавацца?»
Дык спаганіў Я князёў свяцілішча, аддаў Якуба на вынішчэнне, а Ізраэля — на пасмяянне.
Я зраблю з іх страхоцце і няшчасце для ўсіх царстваў зямлі, на ганьбу і ў прыказку, на пасмяянне і праклён на ўсіх месцах, куды Я выкідваю іх.
Ерузаліму і гарадам юдэйскім, іх царам і князям, каб зрабіць з іх пустэчу і аслупяненне, пасмешышча і праклён, як гэта ёсць сёння,
Гэта, вось, кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Як ўзгарэўся Мой гнеў і абурэнне Маё на жыхароў Ерузаліма, так узгарыцца Маё абурэнне на вас, калі вы пойдзеце ў Егіпет. І станецеся вы праклёнам, страхоццем, знявагаю і здзекам, і месца гэтага болей не пабачыце».
Асаромленыя мы, бо чулі знявагу, і ганьба пакрыла твары нашы, бо ўвайшлі чужынцы ў свяцілішча дома Госпада.
Увесь народ яго стогне, шукаючы хлеба, на ежу выдалі каштоўнасці свае, каб ажывіць душу: «Зірні, Госпадзе, і ўзваж, бо стаўся я нікчэмны!
Суседзі і тыя, што жывуць далёка ад цябе, будуць смяяцца з цябе, горада, слаўнага нячыстасцю, поўнага звадак.
Ды зразумееш ты, што Я, Госпад, пачуў усе твае знявагі, якія ты казаў супраць гор Ізраэля, кажучы: “Яны спустошаны, аддадзены нам на ежу!”
І ты ў будучыні не будзеш ужо слухаць знявагу паганаў, і больш ніколі не будзеш цярпець ганьбу ад народаў, і не будзеш больш адбіраць патомства ў твайго народа, — кажа Госпад Бог».
дзеля таго праракуй і кажы: гэта кажа Госпад Бог. Дзеля таго, што вас спустошылі і вытапталі вас кругом, каб вы сталі ўласнасцю іншых народаў, каб сталі вы прыказкай і кпінамі для людзей;
Госпадзе, дзеля ўсякай справядлівасці Тваёй, прашу: хай спыніцца гнеў Твой і абурэнне Тваё над горадам Тваім Ерузалімам і над Тваёю святою гарой: бо дзеля грахоў нашых і несправядлівасцей бацькоў нашых стаў Ерузалім і Твой народ ганьбаю для ўсіх акружаючых нас.
як у дзень урачыстага свята!» — «Я забяру загубу ад цябе, каб ужо не меў з-за гэтага ганьбы.
Ды будзе: як вы, доме Юды і доме Ізраэля, былі праклёнам у народаў, так Я збаўлю вас і вы будзеце дабраславеннем. Не бойцеся, хай набяруць сілы рукі вашы!”
і будзеш страхоццем, і прыказкай, і пасмяяннем для ўсіх народаў, да якіх завядзе цябе Госпад.