Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -

ПСАЛТЫР 79 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)


Пс 79

1 Кіроўцу хору. На музычным інструмэньце Шошанім-Эдуф. Псальма Асафава.

2 Пастыр Ізраілеў! паслухай; Ты, што водзіш, як авечак, Язэпа, і сядзіш на хэрувімах, акажы Сябе.

3 Перад Яфрэмам і Веньямінам і Манасіем абудзі сілу Тваю і прыйдзі выратаваць нас.

4 Божа! навярні нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!

5 Госпадзе, Божа сіл! дакуль будзеш гнеўны да малітваў народу Твайго?

6 Ты накарміў іх хлебам сьлёзным, і напаіў іх сьлязьмі, у вялікай меры,

7 паклаў нас супярэчкаю нашым суседзям, і ворагі нашыя зьдзекуюцца.

8 Божа сіл! узнаві нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся!

9 Зь Егіпта перанёс Ты лазу вінаградную, выгнаў народы, і пасадзіў яе;

10 ачысьціў пад яе месца, і ўгрунтаваў карэньне яе, і яна напоўніла замлю.

11 Горы накрыліся ценем яе, і гольле яе нібы кедры Божыя:

12 яна пусьціла гольле сваё да мора і пасынкі свае да ракі.

13 Навошта разбурыў Ты агароджу яе, так што скубуць яе ўсе, хто ідзе па дарозе?

14 Лясны вепр яе падкопвае, і зьвер польны яе аб'ядае.

15 Божа сіл! азірніся, паглядзі зь неба і ўбач, і наведай вінаграднік гэты;

16 ахавай тое, што пасадзіла правіца Твая, і пасынкі, якія Ты Сабе ўмацаваў.

17 Яно спалена вагнём, абсечана; хай ад зьзяньня аблічча Твайго загінуць,

18 хай будзе рука Твая над мужам правіцы Тваёй, над сынам чалавечым, якога Ты ўмацаваў Сабе,

19 і мы ад Цябе не адступімся; ажыві нас, і мы будзем імя Тваё заклікаць.

20 Госпадзе, Божа сіл! узнаві нас; няхай зазьзяе аблічча Тваё, і ўратуемся.

Сачыце за намі:



Аб'явы