І паведамілі Давіду, што і Ахітатэл быў у змове з Абсаломам; і сказаў Давід: «Госпадзе, прашу, пазбаў сілы параду Ахітатэла».
ПСАЛТЫР 62:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Майце надзею ў Ім, уся грамада людская, адчыніце перад Ім сэрцы вашыя; Бог — прыстанішча для нас. Біблія (пераклад А.Бокуна) На Яго спадзявайся ў кожны час, народзе! Вылівайце перад абліччам Ягоным сэрцы вашыя, бо Бог — прыстанішча нашае. (Сэлях) Біблія (пераклад В. Сёмухі) Душа мая да Цябе прыляпілася; правіца Твая трымае мяне. |
І паведамілі Давіду, што і Ахітатэл быў у змове з Абсаломам; і сказаў Давід: «Госпадзе, прашу, пазбаў сілы параду Ахітатэла».
І рабіў ён так з кожным ізраэльцам, які прыходзіў на суд, каб выслухаў яго цар, і здабываў сэрцы ізраэльцаў.
Такім чынам, калі атрымаў Эзэкія ліст з рук вестуноў і прачытаў яго, ён пайшоў у дом Госпада, і развярнуў яго перад Госпадам,
Калі дух мой ува мне марнее, Ты ведаеш маю дарогу. На дарозе, па якой я іду, крадком схавалі пятлю на мяне.
Загаварыў я языком сваім: «О, Госпадзе, дай мне пазнаць канец свой і які лік дзён маіх, каб усвядоміць, наколькі кароткае жыццё маё».
Вось жа, народы — як кропля ў пасудзіне, і ўважаюцца як дробка парахна на шалях; і астравы — як пылінка малая.
І натоўпы, што наперадзе і за Ім ішлі, усклікалі, кажучы: «Гасана Сыну Давіда! Дабраславёны, Хто прыходзіць у імя Госпада. Гасана на вышынях!»
А яны закрычалі: «Вазьмі, вазьмі, укрыжуй Яго!» Кажа ім Пілат: «Цара вашага ўкрыжаваць?» Першасвятары адказалі: «Не маем цара, толькі цэзара».
Ніякім чынам! Бо Бог верны, а кожны чалавек ілжывы, як напісана: «Ты справядлівы ў прысудзе Тваім і пераможаш на судзе Тваім».
Ганна, адказваючы, прамовіла: «Не, гаспадару мой, бо я вельмі нешчаслівая жанчына: я не піла ані віна, ані чагосьці, што можа ап’яніць, але выліваю я душу сваю перад Госпадам.
І хадзіў Давід па ўсё, па што пасылаў яго Саўл, і ўсюды меў поспех; і паставіў яго Саўл над ваярамі, і падабаўся ён усім людзям, а таксама паслугачам Саўла.
І спявалі жанчыны, радуючыся і кажучы: «Пабіў Саўл свае тысячы, а Давід свае дзесяткі тысяч».
І спытаўся далей Давід: «Ці выдадуць мяне і ваяроў маіх жыхары Кэйлы ў рукі Саўла?» І Госпад сказаў: «Выдадуць».