Таксама даў Госпад мудрасць Саламону, як абяцаў яму; і быў мір між Гірамам і Саламонам, і яны абодва заключылі запавет.
ПСАЛТЫР 127:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Песня ўзыходжання. Саламонава. Калі Госпад не збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго. Калі Госпад не дапільнуе горада, надарма чувае той, хто пільнуе яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьпеў узыходжаньня. Салямона. Калі ГОСПАД не збудуе дом, надарэмна цяжка працуюць будаўнікі; калі ГОСПАД не захоўвае горад, надарэмна чуваюць вартаўнікі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Песьня ўзыходжаньня. Дабрашчасны кожны, хто баіцца Госпада, хто ходзіць шляхамі ягонымі! |
Таксама даў Госпад мудрасць Саламону, як абяцаў яму; і быў мір між Гірамам і Саламонам, і яны абодва заключылі запавет.
Дык цяпер ведай, што Госпад выбраў цябе, каб пабудаваў ты дом і свяцілішча; будзь дужы і зрабі».
Таксама казаў Давід свайму сыну Саламону: «Дзейнічай мужна, і набярыся сілы, і спаўняй, не бойся і не трывожся; бо Госпад, Бог мой, будзе з табой, і не пакіне цябе, і не адвернецца, пакуль не выканаеш усё, што патрэбна для пабудовы дома Госпадава.
Саламону ж, сыну майму, дай таксама сэрца дасканалае, каб захоўваў прыказанні Твае, сведчанні Твае і законнасць Тваю, і хай зробіць усё і пабудуе святыню, на якую я ўсё прыгатаваў».
Песня ўзыходжання. Давідава. Узвесяліўся я тым, што сказалі мне: «Пойдзем у дом Госпадаў».
Песня ўзыходжання. Тыя, што здавераны ў Госпадзе, падобныя да гары Сіён: яна не зварухнецца, трывае на век.
Пра Саламона. Давідаў. Божа, суд Твой перадай цару і справядлівасць Тваю сыну царскаму.
Звярнуў я ўвагу на што іншае; і ўбачыў пад сонцам, што не шпаркім удаецца бег і не моцным — перамога ў баі, ані вучоным — багацце, ані мудрым — хлеб, ані разважлівым — ласка, але для ўсяго — час і нагода.
Напаткалі мяне вартаўнікі, якія абходзяць кругом горад: “Ці не бачылі вы таго, якога мілуе душа мая?”
Напаткалі мяне вартаўнікі, якія абыходзяць кругом горад; збілі мяне і пакалечылі мяне, здзёрлі плашч мой з мяне вартаўнікі муроў.
«Я — Госпад, сцерагу вінаграднік, буду паліваць яго штохвіліны. Каб часам што не шкодзіла яму, днём і ноччу [сцерагу] яго.
Вартаўнікі яго — усе сляпыя, нічога не ведаюць. Усе яны нямыя сабакі, што не могуць брахаць, звар’яцелыя, вылежваюцца, любяць падрамаць;
«На мурах тваіх, Ерузалім, паставіў Я варту, увесь дзень і ўсю ноч, ніколі маўчаць не будуць». Вы, што прыпамінаеце Госпада, не маўчыце,
Падыміце сцяг над мурамі Бабілона! Павялічце варту, расстаўце варту, падрыхтуйце засады, бо так вырашыў Госпад і здзейсніў тое, што прадказаў супраць жыхароў Бабілона.
Пасланец за пасланцом пабяжыць, і вястун за вестуном, каб паведаміць цару Бабілона, што здабыты горад яго ад канца да канца.
А калі Хрыстос не ўваскрос, дык дарэмнае навучанне наша, ды дарэмная таксама вера ваша.
але каб памятаў ты Госпада, Бога твайго, што Ён надае табе сілы, каб мог дасягнуць ты поспеху, каб споўніў Ён запавет Свой, адносна якога склаў прысягу бацькам тваім, як паказвае сённяшні дзень.
І данеслі аб гэтым цару Ерыхонскаму, і сказалі: «Вось, людзі прыйшлі сюды ноччу ад сыноў Ізраэля, каб выведаць зямлю».