Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ЕРАМІІ 51:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

31 Пасланец за пасланцом пабяжыць, і вястун за вестуном, каб паведаміць цару Бабілона, што здабыты горад яго ад канца да канца.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

31 Пасланец за пасланцом бяжыць, і вестка за весткаю, каб паведаміць валадару Бабілонскаму, што здабыты горад ягоны ад канца [да канца],

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

31 Ганец бяжыць насустрач ганцу, і весьнік - насустрач весьніку, каб узьвясьціць цару Вавілонскаму, што горад яго ўзяты з усіх бакоў,

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 51:31
16 Крыжаваныя спасылкі  

І разышліся вестуны з лістамі з рукі цара і яго кіраўнікоў па ўсім Ізраэлі і Юдзе, таму што цар загадаў, абвяшчаючы: «Сыны Ізраэля, навярніцеся да Госпада, Бога Абрагама, і Ізаака, і Ізраэля, каб і Ён вярнуўся да тых, якія ўцалелі, уцякаючы ад рукі цароў асірыйскіх.


І гэтыя лісты пасылаліся ад імя цара і запячаткаваны былі пярсцёнкам яго, і былі пасланыя праз вестуноў — коннікаў царскіх, якія скакалі на адборных жарабцах царскіх.


І вырушылі вестуны на конях, спяшаючыся абвясціць, ды эдыкт царскі быў павешаны ў Сузах.


Дні мае хутчэйшыя за бегуна: уцяклі і не бачылі дабра,


Разбурэнне за разбурэннем прызываецца, бо спустошана ўся зямля, раптам спустошаны мае палаткі, у момант — мае шаты.


«Паведамце між народамі і хай яны пачуюць, падыміце сцяг, абвяшчайце, не хавайце, кажыце: “Бабілон здабыты! Бэл асаромлены! Мэрадах пераможаны! Асаромлены балваны іх, паразбіваны ідалы іх!”


«Наставіў Я на цябе сіло і схапіў цябе, Бабілон, а ты не ведаў. І знайшлі цябе і схапілі, бо ты правакаваў Госпада.


Пачуў цар Бабілона вестку пра іх, і аслабелі рукі яго; і жах ахапіў яго, і боль, як у парадзіхі.


І што броды пазайманы, умацаванні агнём спалены, а ваяры дужа ўстрывожаны.


Той самай ноччу цар халдэйскі Балтасар быў забіты.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы