Хай будуць яны заўсёды на вачах Госпада ды хай Ён сатрэ з зямлі памяць пра іх.
Няхай будуць яны перад ГОСПАДАМ заўсёды, і няхай Ён вынішчыць на зямлі памяць пра яго,
Памяць аб ім знікне з зямлі, і не будзе ўслаўляцца імя яго на плошчах.
Хай дзеці яго пойдуць на пагібель і хай у адзіным пакаленні знішчыцца імя яго.
АЙН. бо вочы Госпада — да справядлівых, і вушы Яго — да просьбаў іх.
ФЭ. Але аблічча Госпада супраць тых, што чыняць ліха, каб сцерці з зямлі і памяць аб іх.
Пакрапі мяне гізопам — і стану чыстым, памый мяне — і стану бялейшы за снег.
Ты паставіў несправядлівасці нашыя перад вачамі Тваімі, цёмныя справы нашыя — у святле аблічча Твайго.
І пакінеце імя сваё Маім выбраным на пракляцце: “Хай заб’е цябе Госпад Бог”, і слуг Сваіх назаве Ён іншым імем:
Нават калі ты памыешся лугам і ўжывеш шмат попелу драўлянага, бруднай застанешся перад абліччам Маім у правіннасці сваёй, — кажа Госпад Бог. —
Яны не думаюць у сэрцах сваіх, што Я памятаю ўсе іх злачынствы, цяпер акружаюць іх учынкі іх, яны — перад абліччам Маім.
Прысягнуў Госпад на пыху Якуба: «Не забудуся ў вяках усіх іх учынкаў».
Ці ж гэта не схавана ў Мяне і не запячаткавана ў скарбах Маіх?