Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ДРУГІ ЗАКОН 32:34 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

34 Ці ж гэта не схавана ў Мяне і не запячаткавана ў скарбах Маіх?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

34 Ці ж гэта не схавана ў-ва Мне і не запячатана ў скарбніцах Маіх?

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

34 Ці не схавана гэта ў Мяне? ці не запячатана ў сховах Маіх?

Глядзіце раздзел Копія




ДРУГІ ЗАКОН 32:34
10 Крыжаваныя спасылкі  

Ты запячаткуеш, як у мяшку, злачынствы мае і выбеліш правіны мае.


Нават калі ты памыешся лугам і ўжывеш шмат попелу драўлянага, бруднай застанешся перад абліччам Маім у правіннасці сваёй, — кажа Госпад Бог. —


і напісаў у кнізе, і запячаткаваў, і ўзяў сведкаў, і ўзважыў срэбра на шалях.


«Ці ж не тую ахвяру, якую складалі вы ў гарадах Юды і на вуліцах Ерузаліма, вы і бацькі вашы, цары вашы і князі вашы, і народ зямлі, — ці не пра іх памятае Госпад, ці не яна ўзышла на сэрца Яго?


Схаваная злачыннасць Эфраіма, скрыты грэх яго.


Дзеля закамянеласці тваёй і ненавернутага сэрца рыхтуеш сабе гнеў на дзень гневу і аб’явы справядлівага суда Бога,


Дык ніяк не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які асвеціць тое, што ў цемры скрыта, ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.


І выгнаў Ён іх з зямлі іх у гневе, раз’ятранасці і абурэнні страшным, і выгнаў іх у зямлю чужую, як гэта сёння было пацверджана”».


Віно іх — атрута змяіная і смяротная атрута гадзючая.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы