Сказаў Бог Ізраэля, гаварыў мне Скала Ізраэля: “Валадар справядлівы над людзьмі, які пануе ў страху Божым, —
ПЕСЬНЯ 2:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось, мілы мой гаворыць да мяне: “Уставай, сяброўка мая, галубка мая, зграбная мая, і прыходзь. Біблія (пераклад А.Бокуна) Адказаў любы мой і сказаў да мяне: “Уставай, сяброўка мая, прыгажуня мая, і прыходзь. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Каханы мой загаварыў да мяне: устань, мая любасная, мая гожая, выйдзі! |
Сказаў Бог Ізраэля, гаварыў мне Скала Ізраэля: “Валадар справядлівы над людзьмі, які пануе ў страху Божым, —
Фігавае дрэўца выдала пупышкі свае, вінаград цвіце і разлівае водар: устань, сяброўка мая, харашуня мая, і прыходзь,
«Я сплю, а сэрца маё чувае, [вось,] голас майго ўлюбёнага, які стукае: “Адчыні мне, сястра мая, сяброўка мая, галубка мая, беззаганная мая, бо галава мая ўся ў расе, кучары мае — у кроплях начных!”
Госпад аб’явіўся мне здалёк: «Я ўзлюбіў цябе любоўю вечнаю, дзеля таго прыгарнуў цябе з міласэрнасцю.
І, калі адыходзіў адтуль Ісус, убачыў Ён чалавека, на імя Мацвей, які сядзеў пры мыце, і гаворыць яму: «Ідзі ўслед за Мной!» І той, падняўшыся, пайшоў за Ім.
Бо руплюся я дзеля вас Божаю руплівасцю, бо заручыў я вас з адным мужам, каб завесці да Хрыста, як чыстую дзявіцу.
І Дух і нявеста клічуць: «Прыйдзі!» І хто чуе, няхай скажа: «Прыйдзі!» І хто смагне, няхай прыйдзе; хто жадае, хай бярэ ваду жыцця дарма.