І шкадаваў Ты іх многа гадоў, і заклінаў іх Духам Тваім і праз рукі прарокаў Тваіх, і не выслухалі яны; і аддаў Ты іх у рукі народаў чужых земляў.
НЭЭМІІ 9:20 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І даў Ты ім Свайго добрага Духа, каб ён вучыў іх, і манны Сваёй не забраў ад іх вуснаў, і ваду даў Ты ім у час іх смагі. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Духа Твайго добрага Ты даў ім, каб навучаць іх, і манну Тваю не забраў ад вуснаў іхніх, і ваду даў ім у смазе іхняй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І Ты даў ім Духа Твайго добрага, каб настаўляць іх, і манну Тваю не адбіраў ад вуснаў іхніх, і ваду даваў ім дзеля наталеньня смагі іхняй. |
І шкадаваў Ты іх многа гадоў, і заклінаў іх Духам Тваім і праз рукі прарокаў Тваіх, і не выслухалі яны; і аддаў Ты іх у рукі народаў чужых земляў.
Навучы мяне спаўняць волю Тваю, бо Ты мой Бог. Дух Твой хай вядзе мяне па роўнай зямлі;
Калі ўбачылі гэта сыны Ізраэля, пыталіся адзін аднаго: «Мангу?» Бо не ведалі, што гэта было. І сказаў ім Майсей: «Гэта хлеб, які даў вам Госпад для спажывання.
А сыны Ізраэля елі манну сорак гадоў, пакуль не прыйшлі ў зямлю заселеную; а: «Што гэта?» елі яны гэтую ежу, аж пакуль не прыбылі да межаў зямлі Ханаан.
І сказаў Госпад Майсею: «Вось, Я спашлю вам хлеб з неба ў выглядзе дажджу; хай народ выходзіць і збірае тое, чаго на кожны дзень дастаткова, каб Я іх выпрабаваў, ці будуць яны хадзіць паводле Майго запавету, ці не.
Але народ там смагнуў з-за недахопу вады, і таму наракаў на Майсея, кажучы: «Навошта вы прымусілі нас выйсці з Егіпта, каб нас і нашых дзяцей, і нашую жывёлу замарыць смагаю?»
А Я стану перад табой на скале Гарэб, і ты ўдарыш скалу, і пацячэ з яе вада, каб народ піў». Майсей зрабіў так на вачах старэйшын Ізраэля.
Не чулі смагі, калі вёў іх праз пустыню; вывеў ім ваду са скалы, і рассек скалу, і паліліся воды.
не будуць ужо галадаць ані смагнуць, і не ўдарыць іх спякота або сонца, бо кіраваць імі будзе Літасцівец іх ды павядзе іх да крыніц водаў.
прымірэнне, якое заключыў з вамі, калі выходзілі вы з зямлі Егіпта, і Дух Мой прабываў сярод вас: дык не бойцеся!”
А Я сыду і буду гаварыць з табою, і вазьму ад духа твайго, і перадам ім, каб разам з табою пераносілі яны цяжар народа, а не толькі ты быў ім абцяжараны.
Адказаў Ісус і сказаў ёй: «Калі б ты ведала дар Божы ды Хто ёсць Той, Хто цябе просіць: “Дай мне піць”, ты, напэўна, прасіла б Яго, і Ён даў бы табе жывой вады».
а хто нап’ецца вады, якую Я яму дам, ужо не будзе смагнуць навекі, але вада, якую Я яму дам, станецца ў ім крыніцай вады, што бруіцца ў жыццё вечнае».
Дык прашу вас, браты, праз Госпада нашага Ісуса Хрыста і праз любоў Духа, каб са мною разам памаліліся да Бога за мяне,
Манна спынілася ад другога дня, калі пачалі есці плады той зямлі, і не елі ўжо гэтае ежы сыны Ізраэля, а харчаваліся ў той год пладамі зямлі Ханаанскай.
Бо не паводле волі чалавечай было калісьці абвешчана прароцтва, але прамовілі яго святыя людзі Божыя, кіраваныя Духам Святым.