Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЛІКІ 11:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

17 А Я сыду і буду гаварыць з табою, і вазьму ад духа твайго, і перадам ім, каб разам з табою пераносілі яны цяжар народа, а не толькі ты быў ім абцяжараны.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

17 А Я зыйду і буду гава­рыць з табою, і вазьму з духа, які на табе, і дам ім, каб яны разам з табою насілі цяжар народу, а ня толькі ты насіў [цяжар гэты].

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

17 Я сыду, і буду гутарыць там з табою, і вазьму ад Духа, Які на табе, і ўскладу на іх несьці цяжар народу, каб не адзін ты насіў.

Глядзіце раздзел Копія




ЛІКІ 11:17
32 Крыжаваныя спасылкі  

І ўвойдзе ў цябе Дух Госпадаў, і ты будзеш прарочыць разам з імі, і ператворышся ў другога чалавека.


А Госпад сышоў у воблаку і гаварыў з імі, узяўшы ад духа, які быў у Майсеі, і перадаўшы сямідзесяці мужчынам старэйшынам. І калі дух супачыў на іх, прарочылі яны, а потым пакінулі.


А мы атрымалі не духа свету, але Духа, Які ад Бога, для ведання таго, што нам Богам даравана.


І, калі перайшлі, Ілля сказаў Элісею: «Прасі, чаго хочаш, каб я зрабіў табе, пакуль не буду забраны ад цябе». А Элісей сказаў: «Прашу, хай дух, які ў табе, будзе на мне ўдвая!»


А пасля гэтага будзе: вылью Я Духа Майго на кожнае цела, і будуць праракаваць сыны вашы і дочкі вашы, і старыя вашы будуць бачыць сны, і юнакі вашы будуць бачыць з’явы.


І ўбачылі яго сыны прарокаў, якія былі ў Ерыхоне насупраць, і сказалі: «Дух Іллі супачыў на Элісеі». І прыйшлі насустрач яму, і пакланіліся яму, упаўшы тварам на зямлю,


Вы, аднак, не жывяце паводле цела, але паводле Духа, калі толькі Божы Дух жыве ў вас. А калі хто не мае Духа Хрыстова, той не Яго.


Дык хто гэта адкідае, той не чалавекам пагарджае, але Богам, Які даў нам Духа Свайго Святога.


І даў Ты ім Свайго добрага Духа, каб ён вучыў іх, і манны Сваёй не забраў ад іх вуснаў, і ваду даў Ты ім у час іх смагі.


каб яны судзілі людзей у кожны час. Важнейшыя справы хай табе прадстаўляюць, а справы малаважныя хай толькі самі вырашаюць; табе будзе лягчэй, калі цяжар будзе


Гэта тыя, што самі сябе адлучаюць, душэўныя; яны не маюць Духа.


Ачысціўшы душы вашы паслухмянасцю праўдзе праз Духа дзеля здабыцця шчырай братняй любові, ад чыстага сэрца любіце адзін аднаго,


Госпад сышоў у слупе воблачным і затрымаўся ля ўваходу ў палатку, клікаючы Аарона і Мірыям. Калі яны ўвайшлі,


І сышоў Госпад на гару Сінай, на самы верх гары, і паклікаў Майсея на самую яе вяршыню. А калі ён узышоў,


І зышоў Госпад, каб убачыць горад і вежу, якую збудавалі сыны чалавечыя,


А так казаў аб Духу, Якога мелі атрымаць тыя, што вераць у Яго. Бо не было яшчэ на іх Духа Святога, бо Ісус не быў яшчэ ўслаўлены.


І ніхто не ўзышоў на неба, толькі Той, Хто сышоў з неба, – Сын Чалавечы, Які ёсць у небе.


Бо разалью воды на зямлю сасмаглую ды рэкі на сухую, вылью ад Духа Майго на патомства тваё і дабраславенне Маё на нашчадкаў тваіх.


І сказаў Госпад яму: «Вазьмі Ешуа, сына Нуна, чалавека, на якім прабывае Дух, і ўскладзі руку сваю на яго.


Бо вуснамі ў вусны кажу яму, і адкрыта, а не праз згадкі і ўяўленні бачыць ён Госпада! Дык чаму асмеліліся вы дакараць паслугача Майго Майсея?»


Калі Госпад сышоў у воблаку, ён стаў каля Яго, прызываючы імя Госпада.


і хай прыгатуюцца на дзень трэці. Бо ў трэці дзень на вачах усяго народа на гару Сінай сыдзе Госпад.


І, скончыўшы размову з Абрагамам, Госпад пайшоў, а той вярнуўся ў сваё месца.


І перастаў з ім гаварыць, і адышоў Бог ад Абрагама.


Абрам упаў вобліч.


Знясілішся і ты, і народ гэты, які з табой. Па-над сіламі тваімі гэты занятак, адзін не зможаш яго адолець.


І ўспомніў Ён пра дні мінулыя, пра Майсея і народ Свой. Дзе Той, Хто вывеў іх з мора з пастырам статка Яго? Дзе ж Той, Хто змясціў унутры яго Духа святасці Сваёй?


І калі Майсей уваходзіў у палатку сустрэчы, каб гаварыць з Госпадам, чуў ён голас, што гаварыў з ім з па-над перамольні, што была над каўчэгам сведчання паміж двума херубінамі, адтуль казаў Ён яму.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы