І, калі я адыду ад цябе, возьме цябе Дух Госпадаў у месца, якога я не ведаю, і, калі я пайду і паведамлю Ахабу, ён не знойдзе цябе, дык ён заб’е мяне. А паслугач твой баіцца Госпада ад маленства свайго.
МАЦЬВЕЯ 20:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Учыніўшы з работнікамі пагаджэнне па дынару за дзень, ён паслаў іх у свой вінаграднік. Біблія (пераклад А.Бокуна) І, дамовіўшыся з работнікамі па дынару за дзень, паслаў іх у вінаграднік свой. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І, згадзіўшы работніка па дынары ў дзень, паслаў іх у вінаграднік свой. |
І, калі я адыду ад цябе, возьме цябе Дух Госпадаў у месца, якога я не ведаю, і, калі я пайду і паведамлю Ахабу, ён не знойдзе цябе, дык ён заб’е мяне. А паслугач твой баіцца Госпада ад маленства свайго.
А на восьмы год царавання свайго, калі яшчэ быў юнаком, пачаў шукаць Бога бацькі свайго Давіда; а на дванаццаты год пачаў ачышчаць Юду і Ерузалім ад узгоркаў, і ад слупоў, і ад розных выяў багоў, ды ад адлітых з металу.
Памятай пра Творцу свайго ў дні юнацтва свайго, пакуль не надыдзе час турбавання, і пакуль не наблізяцца часы, пра якія скажаш: «Не падабаюцца мне яны»;
Але паслугач той, выйшаўшы, напаткаў аднаго з таварышаў сваіх, што быў яму вінаваты сто дынараў. І, схапіўшы яго, душыў, кажучы: “Аддай, што мне вінаваты”.
Затым падобна Валадарства Нябеснае да чалавека, гаспадара дома, які выйшаў на досвітку наймаць работнікаў у вінаграднік свой.
А ён, адказваючы аднаму з іх, сказаў: “Дружа, не зрабіў я табе крыўды. Ці ж ты не ўмовіўся са мной за дынар?
І, калі прыйшлі тыя, што каля адзінаццатай гадзіны наняліся на работу, атрымалі па дынару.
А Ён, ведаючы іх крывадушнасць, гаворыць ім: «Чаму Мяне выпрабоўваеце? Прынясіце Мне дынар, каб яго пабачыць».
Ён будзе вялікім на віду Госпада, і не будзе піць віна і сіцэры, ды яшчэ ад улоння маці сваёй будзе напоўнены Духам Святым,
А назаўтра дастаў два дынары і даў гаспадару заезду і гаворыць яму: “Апякуйся над ім, а калі больш выдасі, я, як вярнуся, дадам табе”.
бо з дзіцячых гадоў пазнаў ты Пісанні Святыя, якія могуць цябе навучыць на збаўленне праз веру ў Хрыста Ісуса.
І пачуў я голас паміж тых чатырох жывёлін, што казаў: «Хінікс пшаніцы за дынар, і тры хініксы ячменю за дынар; і не марнуй віна і алею».
А юнак Самуэль служыў Госпаду пад наглядамі Гэлі. І слова Госпада было рэдкім у тыя дні; з’яўленне Бога не было частым.
І працягваў Госпад з’яўляцца ў Сіло; бо адкрыўся Госпад Самуэлю ў Сіло згодна слову Госпадаву.