Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




1 ЦАРСТВАЎ 3:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

1 А юнак Самуэль служыў Госпаду пад наглядамі Гэлі. І слова Госпада было рэдкім у тыя дні; з’яўленне Бога не было частым.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

1 Юнак Самуэль служыў ГОСПАДУ пад наглядам Гэлія. І слова ГОСПАДА было рэдкім у тыя дні, і відзежаў не было.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

1 Хлопчык Самуіл служыў Госпаду пры Іліі; слова Гасподняе было рэдкае ў тыя дні, відзежы былі ня частыя.

Глядзіце раздзел Копія




1 ЦАРСТВАЎ 3:1
11 Крыжаваныя спасылкі  

Знакаў нашых мы не бачым, ужо няма прарока, і няма ў нас таго, які б ведаў, як доўга гэта будзе.


Калі не хапае зроку, народ будзе раз’яднаны; шчасны, хто беражэ законнасць.


Муж будзе радчэйшым за золата, і чалавек — за самае чыстае золата.


Бяда за бядою нахлыне, і чутка за чуткаю; і будуць вымагаць бачанне ад прарока, і загіне закон ад святара і рада ад старэйшын.


І вярнуўся Элькана ў Раму, у дом свой. А хлопчык быў паслугачом перад абліччам Госпада пад наглядам Гэлі, святара.


Самуэль жа служыў перад абліччам Госпада, як паслугач, апрануты ў ільняны эфод.


І я пастаўлю Сабе святара вернага, які па волі сэрца Майго і па волі душы Маёй будзе рабіць; і пастаўлю яму дом цвёрды, і ён будзе хадзіць перад Памазанцам Маім усе дні.


А будзе, што кожны, хто застанецца ў доме тваім, прыйдзе, каб упакорыцца перад ім дзеля срэбранай манеты і дзеля кавалка хлеба, і будзе казаць: “Даруй мне, прашу, хоць які абавязак святарскі, каб мог я з’есці лусту хлеба”».


А Самуэль спаў да раніцы, а потым адчыніў браму дома Госпада. І баяўся Самуэль сказаць Гэлі аб гэтым з’яўленні.


І працягваў Госпад з’яўляцца ў Сіло; бо адкрыўся Госпад Самуэлю ў Сіло згодна слову Госпадаву.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы