І Давід, калі бачыў анёла, які забіваў людзей, маліў Госпада: «Я зграшыў, я дзейнічаў бязбожна; а яны, гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Прашу, хай рука Твая павернецца на мяне і на дом бацькі майго!»
МІХЕЯ 7:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мушу цярпець гнеў Госпада, бо зграшыў я супраць Яго, аж пакуль Ён не вырашыць справу маю і не правядзе суда нада мной; выведзе Ён мяне на святло, і ўбачу я справядлівасць Яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гнеў ГОСПАДА я буду насіць, бо я зграшыў супраць Яго, аж пакуль Ён не разгледзіць справу маю і не правядзе суд мой. Ён вывядзе мяне на сьвятло, я ўбачу праведнасьць Ягоную. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Гнеў Гасподні я буду несьці, бо зграшыў перад Ім, пакуль Ён ня вырашыць справы маёй і ня ўчыніць суд над мною; тады Ён вывядзе мяне на сьвятло, і я ўбачу праўду Ягоную. |
І Давід, калі бачыў анёла, які забіваў людзей, маліў Госпада: «Я зграшыў, я дзейнічаў бязбожна; а яны, гэтыя авечкі, што яны зрабілі? Прашу, хай рука Твая павернецца на мяне і на дом бацькі майго!»
Судзі мяне, Божа, і аддзялі справу маю ад народа несвятога; вырві мяне ад чалавека несправядлівага і хітрага.
няхай вораг чыніць пераслед душы маёй, і схопіць, і растопча па зямлі жыццё маё і славу маю перакіне ў попел.
І павяду сляпых па дарозе, якой не ведаюць, ды па сцежках, якіх не спазналі, дам ім хадзіць, замяню цемру перад імі на святло, а крывое — на роўнае. Гэтыя словы споўню для іх ды не пакіну іх».
каб адкрыў ты вочы сляпым ды вывеў з заключэння вязня, з вязніцы — тых, якія сядзяць у цемры.
Прыблізіў Я справядлівасць Маю, не будзе далёка; не замарудзіць і Маё збаўленне: і дам на Сіёне збаўленне, а Ізраэлю — славу Маю».
Гэта кажа Валадар твой, Госпад і Бог твой, Які заступаецца за народ Свой: «Вось жа выняў з рукі тваёй келіх слабасці, чару абурэння Майго; не наважышся болей, каб піць з яго.
Гэта кажа Госпад: «Захавайце закон і чыніце справядлівасць, бо Маё збаўленне хутка надыдзе і Мая справядлівасць хутка аб’явіцца».
Гора мне дзеля няшчасця майго, рана мая невылечная! Але я сказаў: «Зразумела, гэта хвароба мая, і я перанясу яе».
«Калі нават нашы грахі сведчаць супраць нас, Госпадзе, Ты ўчыні дзеля імя Твайго, бо шматлікія нашы праступкі, зграшылі мы супраць Цябе.
Выявіў Госпад справядлівасць нашу, хадземце і раскажам на Сіёне пра справу Госпада, Бога нашага!
«Справядлівы ёсць Госпад, бо супрацівіўся я слову вуснаў Яго. Слухайце, малю, усенькія народы, ды паглядзіце на боль мой: дзяўчаты мае і юнакі мае пайшлі ў няволю.
Таму Я выйшаў супраць іх ды ўвёў іх у зямлю варожую; і тады ўпакорыцца іх неабрэзанае сэрца, і тады панясуць яны кару за свае беззаконні.
Зноў убачыце розніцу паміж справядлівым і бязбожнікам, паміж тым, хто служыць Богу, і тым, хто не служыць Яму.
Дык ніяк не судзіце заўчасна, пакуль не прыйдзе Госпад, Які асвеціць тое, што ў цемры скрыта, ды выявіць намеры сэрцаў. Тады кожнаму будзе пахвала ад Бога.
На заканчэнне рыхтуецца мне вянок справядлівасці, які мне дасць у той дзень Госпад, справядлівы Суддзя, ды не толькі мне, але і тым, якія палюбілі прыход Яго.
Цешцеся з гэтага, неба і святыя, і Апосталы, і прарокі, бо прысудзіў Бог прысуд ваш на яго”».
Калі пачуў Давід аб тым, што Набал памёр, сказаў: «Дабраславёны Госпад, Які рассудзіў справу знявагі маёй ад рукі Набала і захаваў паслугача свайго ад зла, і злачыннасць Набала звярнуў Госпад на яго галаву». І паслаў Давід сказаць Абігайль, што ён бярэ яе сабе за жонку.
І сказаў Давід: «Жыве Госпад, бо толькі Госпад пакарае яго, або прыйдзе дзень яго, каб ён памёр, або ён загіне, пайшоўшы на вайну.
Дык выявіў яму Самуэль усе словы і не ўтойваў ад яго. І Гэлі адказаў: «Ён — Госпад! Хай робіць, што добрае ў вачах Яго».