Не такі запавет, які заключыў Я з бацькамі іх, у дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай, запавет, які яны парушылі, а Я ж валадарыў над імі, — кажа Госпад.
ЛУКАША 8:54 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А Ён, узяўшы яе за руку, усклікнуў, кажучы: «Дзяўчынка, устань!» Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён жа, выслаўшы ўсіх вонкі і ўзяўшы яе за руку, усклікнуў, кажучы: «Дзяўчынка, устань!» Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Ён, выслаўшы ўсіх прэч і ўзяўшы яе за руку, усклікнуў: дзяўчына! устань! |
Не такі запавет, які заключыў Я з бацькамі іх, у дзень, калі ўзяў іх за руку, каб вывесці іх з зямлі Егіпецкай, запавет, які яны парушылі, а Я ж валадарыў над імі, — кажа Госпад.
І, падышоўшы, Ісус падняў яе, узяўшы за руку, і [адразу] пакінула яе гарачка, і яна паслугавала ім.
Дык, узяўшы сляпога за руку, завёў яго за вёску і, плюнуўшы на вочы яму і ўсклаўшы Свае рукі на яго, спытаўся ў яго: «Бачыш што-небудзь?»
І, калі Ісус прыбыў у дом, не дазволіў нікому ўвайсці, адно Пётры, Яну і Якубу разам з бацькам і маці дзяўчынкі.
І, выправіўшы ўсіх, Пётра ўпаў на калені ды маліўся, і, павярнуўшыся да цела, сказаў: «Табіта, устань!» І яна адкрыла вочы свае ды, убачыўшы Пётру, села.
як напісана: «Устанавіў Я цябе бацькам многіх народаў», – перад Богам, Якому ён паверыў, як Таму, Які ажыўляе мёртвых і называе няіснае існым.